1 І гукаў СПАДАР Масею на пустыні па выхадзе іх ізь зямлі Ягіпецкае, першага месяца, кажучы:
2 «І ўчыняць сынове Ізраелявы Пасху ў прызначанай пары яе.
3 Чатырнанцатага дня гэтага месяца адвячоркам зрабіце яе ў прызначанай ёй пары; подле ўсіх уставаў а ўсіх судоў зрабіце яе».
4 І казаў Масей сыном Ізраелявым, каб рабілі Пасху.
5 І рабілі яны Пасху першага месяца, чатырнанцатага дня месяца адвячоркам, на пустыні Сынайскай; подле ўсёга тога, як расказаў СПАДАР Масею, так учынілі сынове Ізраелявы.
6 І былі людзі, што былі нячыстыя ад душы мертвага чалавека, і не маглі рабіць Пасхі таго дня; і дабліжыліся яны да Масея а да Аарона таго дня,
7 І сказалі тыя людзі яму: «Мы нячыстыя ад душы мертвага чалавека; чаму паменшыць нас, каб мы не абраклі аброк СПАДАРУ ў прызначанай пары сярод сыноў Ізраелявых?»
8 І сказаў ім Масей: «Пастойце, і я паслухаю, што раскажа праз вас СПАДАР».
9 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
10 «Гукай сыном Ізраелявым, кажучы: калі хто будзе нячысты ад дакраненьня да душы мертвага, альбо далёкая дарога вам, або родам вашым, дык і ён зробе Пасху СПАДАРУ.
11 Другога месяца чатырнанцатага дня адвячоркам няхай робяць яе, і з праснакамі а гаркімі травамі няхай ядуць яе.
12 І хай не пакідаюць ад яе да раньня, і косьці яе ня ломяць; подле ўсіх уставаў Пасхі хай зробяць яе.
13 А людзіна, каторая чыстая і ў дарозе ня была, і перастане рабіць Пасху, дык выгубіцца душа тая зь люду свайго, бо яна не абракла аброку СПАДАРУ ў прызначаную пару; панясець на сабе грэх людзіна тая.
14 І калі будзе жыць у вас чужаземец, і ён будзе рабіць Пасху СПАДАРУ: подле права Пасхі й подле ўставы яе гэтак ён мае рабіць яе. Адно права хай будзе ў вас і чужаземцу й тубылцу зямлі».
15 Таго дня, як выстаўлена была вітальня, булак пакрыў вітальню будану сьветчаньня, і зь вечара была над вітальняю быццам зьява агню аж да раньня.
16 Гэтак было й заўсёды: булак пакрываў яе і выгляд агню ночы.
17 І як падымаўся булак ад будану, то просьле тога сынове Ізраелявы краталіся ў дарогу; і на месцу, ідзе прабываў булак, там разьлягаліся табарам сынове Ізраелявы.
18 За расказаньням СПАДАРА краталіся сынове Ізраелявы ў дарогу, і за расказаньням СПАДАРА разьлягаліся ўсі дні. Як булак прабываў над вітальняю, яны былі разьлёгшыся табарам.
19 І калі булак трываў над вітальняю шмат дзён, то й сынове Ізраелявы дзяржалі паручэньне СПАДАРУ й не падарожжавалі.
20 І бывала, як булак быў над вітальняю лічаныя дні: за расказаньням СПАДАРОВЫМ разьлягаліся, і за расказаньням СПАДАРОВЫМ краталіся.
21 І бывала, калі булак быў зь вечара да раньня, і падняўся булак нараніцы, якга крануліся; або ўдзень, або ночы, і як падыймаўся булак, і яны тады краталіся.
22 Або, калі два дні, або месяц, або колькі дзён заставаўся булак над вітальняю, каб прабываць над ёю, то сынове Ізраелявы заставаліся разьлёгшыся табарам і ня краталіся; а як падыймаўся, тады крануліся.
23 За расказаньням СПАДАРОВЫМ разьлягаліся, і за расказаньням СПАДАРОВЫМ краталіся: дзяржалі паручэньне СПАДАРОВА за расказаньням СПАДАРА Масеям.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.