1 І сказаў Масей сыном Ізраелявым подле ўсяго, што расказаў СПАДАР Масею.
2 І гукаў Масей галавам плямёнаў сыноў Ізраелявых, кажучы: «Во слова, што расказаў СПАДАР:
3 Калі мужчына абяцае абятніцу СПАДАРУ, альбо прысягне прысягаю ўзяць зарок на душу сваю, то ня мае збудзеніць слова свайго; подле ўсяго, што вышла з вуснаў ягоных, няхай зробе.
4 І калі жонка абяцае абятніцу СПАДАРУ, і зарокам зарачэцца ў доме айца свайго ў дзявоцтве сваім;
5 І пачуе ацец абятніцу ейную й зарок ейны, каторым яна заракла душу сваю, і прамоўча ёй айцец ейны, то збудуцца ўсі абятніцы ейныя і ўсі зарокі, каторымі яна заракла душу сваю, збудуцца.
6 А калі забароне ёй ацец ейны таго дня, каторага пачуў, то ўсі абятніцы ейныя й зарокі, каторымі яна заракла душу сваю, ня збудуцца, і СПАДАР даруе ёй, бо забараніў ёй ацец ейны.
7 І калі яна замужка, а на ёй абятніца ейная альбо шпаркое слова вуснаў ейных, каторым яна зарок узяла на душу сваю,
8 І пачуе муж ейны, і прамоўча ёй таго дня, каторага ён чуў, то збудуцца абятніцы ейныя й зарокі ейныя, каторымі яна заракла душу сваю, збудуцца.
9 А калі муж ейны таго дня, каторага пачуў, забароне ёй, дык узруша абятніцу ейную, каторая на ёй, і шпаркое слова вуснаў ейных, каторым яна заракла душу сваю, і СПАДАР даруе ёй.
10 Абятніца ж удавы а разьведзенай, чым заракла душу сваю, збудзецца.
11 І калі ў доме мужа свайго зрабіла абятніцу, і заракла зарокам душу сваю з прысягаю,
12 І муж ейны чуў, І прамоўчыў ёй праз тое, і не забараніў ёй, то збудуцца ўсі абятніцы, і кажны зарок, каторым яна заракла душу сваю, збудзецца.
13 Каліж муж ейны чыста ўзрушыў іх таго дня, каторага чуў, то ўсе, што вышла з вуснаў ейных што да абятніцаў ейных, і зарок душы яе ня збудзецца; муж ейны ўзрушыў іх, і СПАДАР даруе ёй.
14 Кажную абятніцу й кажнае з прысягаю абавязаньне, дзеля марэньня душы, муж ейны можа пацьвердзіць і муж ейны можа ўзрушыць.
15 І калі чыста прамоўчыў муж ейны ёй дзень у дзень, то ён пацьвердзіў усі абятніцы ейныя або ўсі зарокі ейныя, каторыя на ёй, ён пацьвердзіў іх, бо ён прамоўчыў ёй у дзень, як чуў гэта.
16 Калі ж чыста адхінуў іх, просьле тога як пачуў, то ён панясець на сабе бяспраўе яе».
17 Гэта ўставы, каторыя расказаў СПАДАР Масею меж мужа й жонкі ягонае, меж айца й дачкі ягонае ў дзявоцтве, у доме айца ейнага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 30 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.