Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Лічбаў 30 Лічбаў 30 раздзел

1 І Майсей расказаў усё сынам Ізраэля, што яму Госпад загадаў,
2 і сказаў Майсей правадырам пакаленняў сыноў Ізраэлевых: «Вось што загадаў Госпад:
3 “Калі хто з мужчын дасць абяцанне Госпаду або звяжа сябе прысягай, няхай не парушыць слова сваё, але ўсё, што абяцаў, выканае.
4 Калі жанчына дасць абяцанне Госпаду або звяжа сябе прысягай, і яна яшчэ ў доме бацькі свайго і маладых гадоў,
5 то, калі бацька даведаецца аб абяцанні, што яна дала, або аб прысязе, якой яна звязала душу сваю, то хай маўчыць, бо яна звязана абяцаннем; усё, што яна абяцала і чым прысягала, хай споўніць на справе.
6 Калі ж бацька запярэчыць ёй у той дзень, калі пачуе аб гэтым, тады абяцанні і прысягі яе будуць марнымі; і ласкавы да яе будзе Госпад таму, што бацька запярэчыў.
7 Калі, аднак, выйдзе яна замуж і дасць якое-небудзь абяцанне, калі слова, выходзячы з вуснаў яе, звяжа прысягаю душу яе,
8 і калі ў той дзень пачуе гэта муж яе і не запярэчыць, — то яна будзе звязана абяцаннем і павінна будзе споўніць, што абяцала.
9 А калі ў той дзень пачуе муж і запярэчыць, то абяцанні яе і словы, якімі звязала душу сваю, будуць марнымі; і ласкавы да яе будзе Госпад.
10 Усё, што абяцалі ўдовы і разведзеныя, хай выконваюць.
11 Калі жонка ў доме мужа звязалася абяцаннем або прысягаю,
12 і калі аб гэтым даведаўся муж, і маўчаў, і не запярэчыў абяцанню, то няхай яна споўніць тое, што абяцала.
13 А калі ён адразу ж запярэчыў, то яна не будзе звязана прысягай, бо муж запярэчыў, і хай Госпад будзе ласкавы да яе.
14 Калі ж яна дасць абяцанне або прысягай звяжа сябе, каб праз устрыманне ўпакорыць душу сваю, ад волі мужа залежыць: ці споўніць яна гэта, ці не.
15 Калі ж муж, пачуўшы гэта, будзе маўчаць, і з дня на дзень будзе адкладаць свой прысуд, то ўсё, што абяцала і чым прысягала, яна павінна споўніць, бо муж пачуў аб гэтым у той дзень, але маўчаў.
16 Калі б ён запярэчыў праз нейкі час пасля таго, як даведаўся, няхай сам адказвае за сваю правіннасць”».
17 Вось законы, якія перадаў Госпад Майсею адносна мужа і жонкі, бацькі і дачкі, калі яна ў юнацтве яшчэ жыве ў доме бацькоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Лічбаў, 30 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.