Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Лічбаў 29 Лічбаў 29 раздзел

1 А ў першы дзень сёмага месяца хай будзе ў вас святы сход; у той дзень не рабіце ніякай работы, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.
2 І ўскладзіце ахвяру цэласпалення дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду: аднаго быка са статка, аднаго барана і сем ягнят гадавых без плям,
3 а таксама да іх ахвяру з ежы — пшанічную муку, запраўленую алеем: тры дзесятыя [эфы] на аднаго быка, дзве дзесятыя на барана
4 і адну дзесятую на кожнае ягня;
5 і казла, як ахвяру за грэх, што прыносіцца для ачышчэння вашага,
6 апрача ахвяры цэласпалення ў першы дзень кожнага месяца разам з ахвяраю з ежы і апрача штодзённай ахвяры цэласпалення з ахвяраю з ежы і звычайнымі ўзліваннямі дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду.
7 Таксама ў дзесяты дзень таго сёмага месяца хай адбудзецца ў вас святы сход, і засмуціце душы вашы; нельга рабіць у той дзень ніякай работы.
8 У ахвяру цэласпалення дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду ўскладзіце: аднаго бычка са статка, аднаго барана і сем гадавых ягнят без плям;
9 і ў ахвяру з ежы да іх — пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзесятыя [эфы] на быка, дзве дзесятыя на барана,
10 адну дзесятую на кожнае з сямі ягнят
11 і казла ў ахвяру за грэх, апрача таго, што звычайна ахвяроўваюць за злачынствы на ачышчэнне і на штодзённае цэласпаленне разам з ахвярамі з ежы і ўзліваннямі да іх.
12 А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца хай адбудзецца святы сход; нельга ў той дзень рабіць ніякай работы, але трэба святкаваць сем дзён свята Госпада
13 і ахвяру цэласпалення складваць дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду: трынаццаць быкоў са статка, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят гадавых без плям;
14 і да іх ахвяру з ежы — пшанічную муку, запраўленую алеем: тры дзесятыя [эфы] на кожнага з трынаццаці быкоў; дзве дзесятыя на кожнага з двух бараноў
15 і па адной дзесятай на кожнае з чатырнаццаці ягнят;
16 і казла ў ахвяру за грэх, апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяр з ежы і іх узлівання.
17 У другі дзень прынясіце ў ахвяру дванаццаць быкоў са статка, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям;
18 і ўрачыста прынясіце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
19 і казла ў ахвяру за грэх апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення, ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
20 Прынясіце ў ахвяру ў трэці дзень: адзінаццаць быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
21 урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят адпаведна іх ліку паводле парадку,
22 і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
23 У чацвёрты дзень прынясіце ў ахвяру дзесяць быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
24 урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
25 і казла ў ахвяру за грэх, апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы да яго і ўзлівання.
26 У пяты дзень прынясіце ў ахвяру дзевяць быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
27 урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
28 і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення, ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
29 У шосты дзень прынясіце ў ахвяру восем быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
30 урачыста прыносьце ахвяры з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
31 і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
32 У сёмы дзень прынясіце ў ахвяру сем быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
33 урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку, паводле парадку,
34 і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення, ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
35 У восьмы дзень хай адбудзецца святы сход; не будзеце ніякай работы рабіць у той дзень,
36 складаючы ахвяру цэласпалення дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду: аднаго быка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без плям,
37 урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
38 і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення, і ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
39 Гэтыя ахвяры маеце ўскладаць Госпаду ў час вашых святаў, апрача абяцанняў і добраахвотных ахвяр на цэласпаленні, на ахвяры з ежы, на ўзліванні і на ахвяры прымірэння».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Лічбаў, 29 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.