Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Лічбаў 26 Лічбаў 26 раздзел

1 Пасля гэтай плягі сказаў Госпад Майсею і Элеязэру, сыну Аарона святара:
2 «Палічыце ўсю колькасць грамады сыноў Ізраэля ад дваццаці гадоў і вышэй па сем’ях і родах іх, усіх, здатных ваяваць».
3 Такім чынам, Майсей і святар Элеязэр сказалі гэта на раўнінах Мааба, насупраць Ерыхона, над Ярданам
4 тым, хто меў ад дваццаці гадоў і вышэй, як Госпад загадаў Майсею. Вось колькасць сыноў Ізраэля, якія выйшлі з зямлі Егіпецкай:
5 Рубэн першародны Ізраэля. Сыны Рубэна: Гэнох, ад якога род Гэноха, і Паллю, ад якога род Паллю,
6 і Хэцрон, ад якога род Хэцрона, і Хармі, ад якога род Хармі.
7 Гэта роды з пакалення Рубэна, колькасць іх дасягае сарака трох тысяч сямісот трыццаці.
8 Сыны Паллю: Эліяб.
9 Яго сыны: Намуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя князі народа, якія ўзбунтаваліся супраць Майсея і Аарона ў час бунту Корэ, калі яны паднялі бунт супраць Госпада,
10 і зямля адкрыла вусны свае і праглынула іх і Корэ, і паўміралі многія, калі агонь спаліў дзвесце пяцьдзесят чалавек; і сталі яны знакам [перасцярогі].
11 Хаця Корэ памёр, але сыны яго не загінулі.
12 Сыны Сімяона па іх родах: Намуэль, ад якога паходзіць род Намуэля; Ямін, ад якога — род Яміна; Яхін, ад якога — род Яхіна;
13 Зара, ад якога — род Зары; Саўл, ад якога — род Саўла.
14 Гэта роды з пакалення Сімяона, агульная колькасць якіх — дваццаць дзве тысячы дзвесце.
15 Сыны Гада па сваіх родах: Сэфон, ад якога — род Сэфона; Хагі, ад якога — род Хагі; Шуні, ад якога — род Шуні,
16 Озні, ад якога — род Озні; Эры, ад якога — род Эры,
17 Арод, ад якога — род Арода; Арэлі, ад якога — род Арэлі.
18 Гэта роды Гада, агульная колькасць якіх — сорак тысяч пяцьсот.
19 Сыны Юды: Гэр і Анан, яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан.
20 Вось сыны Юды па іх родах: Шэла, ад якога — род Шэлы; Пэрэс, ад якога — род Пэрэса; Зара, ад якога — род Зары.
21 А вось сыны Пэрэса: Эсром, ад якога — род Эсрома: Гамул, ад якога — род Гамула.
22 Гэта роды Юды, агульная колькасць якіх — семдзесят шэсць тысяч пяцьсот.
23 Сыны Ісахара па родах сваіх: Тола, ад якога — род Толы; Пува, ад якога — род Пувы;
24 Ясуб, ад якога — род Ясуба; Сэмрон, ад якога — род Сэмрона.
25 Такія роды Ісахара, агульная колькасць якіх — шэсцьдзесят чатыры тысячы трыста.
26 Сыны Забулона па іх родах: Сарэд, ад якога — род Сарэда; Элон, ад якога — род Элона; Яхэлэль, ад якога — род Яхэлэля.
27 Гэта роды Забулона, агульная колькасць якіх — шэсцьдзесят тысяч пяцьсот.
28 Сыны Язэпа па іх родах: Манаса і Эфраім.
29 З Манасы нарадзіўся Махір, ад якога — род Махіра; Махір быў бацькам Галаада, ад якога — род Галаада.
30 Галаад меў сыноў: Язэра, ад якога — род Язэра; і Гэлека, ад якога — род Гэлека;
31 і Асрыэля, ад якога — род Асрыэля; і Сэхема, ад якога — род Сэхема,
32 і Сэміда, ад якога — род Сэміда; і Хэфэр, ад якога — род Хэфэра.
33 Хэфэр быў бацькам Салпаада, які не меў сыноў, а толькі дачок, імёны якіх: Маала, Ноа, Хэгла, Мэлха і Тэрса.
34 Гэта роды Манасы, і колькасць іх — пяцьдзесят дзве тысячы семсот.
35 А Эфраіма сыны па іх родах былі такія: Сутала, ад якога — род Суталы; Бэхэр, ад якога — род Бэхэра; Тэхен, ад якога — род Тэхена.
36 Далей сынам Суталы быў Эран, ад якога — род Эрана.
37 Такія роды сыноў Эфраіма, колькасць якіх — трыццаць дзве тысячы пяцьсот. Яны нашчадкі Язэпа па сваіх родах.
38 Сыны Бэньяміна па родах сваіх: Бэла, ад якога — род Бэлы; Асбэл, ад якога — род Асбэла; Ахірам, ад якога — род Ахірама;
39 Супам, ад якога — род Супама; Хупам, ад якога — род Хупама.
40 Сыны Бэлы: Арэд і Нааман; ад Арэда паходзіць род Арэда, ад Наамана — род Наамана.
41 Гэта — сыны Бэньяміна па родах сваіх, колькасць іх — сорак пяць тысяч шэсцьсот.
42 Сыны Дана па сваіх родах: Сухам, ад якога — род Сухама; гэта — роды Дана па сваіх пакаленнях:
43 усе былі сыны Сухама, колькасць іх — шэсцьдзесят чатыры тысячы чатырыста.
44 Сыны Асэра па родах іх: Емна, ад якога — род Емны; Ішві, ад якога — род Ішві; Бэрыя, ад якога — род Бэрыі.
45 Сыны Бэрыі: Гебэр, ад якога — род Гебэра, і Мэлхіэль, ад якога — род Мэлхіэля.
46 А дачкі Асэра імя было Сараі.
47 Гэта — роды сыноў Асэра, колькасць іх — пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.
48 Сыны Нэфталі па іх родах: Ясіэль, ад якога — род Ясіэля; Гуні, ад якога — род Гуні;
49 Язэр, ад якога — род Язэра, Шылем, ад якога — род Шылема.
50 Гэта — роды сыноў Нэфталі па сваіх пакаленнях, колькасць іх — сорак пяць тысяч чатырыста.
51 Агульная колькасць сыноў Ізраэля, што былі палічаны, — шэсцьсот адна тысяча семсот трыццаць.
52 Потым сказаў Госпад Майсею, кажучы:
53 «Паміж імі будзе падзелена зямля на ўласнасць паводле ліку імёнаў.
54 Больш шматлікім большую частку дасі; менш шматлікім — меншую; і кожнаму асобна, як цяпер яны былі палічаны, будзе дадзена уласнасць;
55 зямля павінна быць падзелена жэрабем. Спадчыну маюць атрымаць паводле колькасці пакаленняў бацькоў сваіх.
56 Жэрабем трэба падзяліць уласнасць між вялікімі і малымі родамі».
57 А гэта колькасць сыноў Леві па іх родах: Гэрсон, ад якога — род Гэрсона; Кагат, ад якога — род Кагата; Мэрары, ад якога — род Мэрары.
58 Гэта — роды Леві: род Лобні, род Геброна, род Махалі, род Мусі, род Корэ. Кагат жа быў бацькам Амрама,
59 які меў жонку Ёхабэд, дачку Леві, якая нарадзілася яму ў Егіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, сыноў Аарона і Майсея і сястру іх Мірыям.
60 Аарон меў сыноў: Надаба, Абігу, Элеязэра і Ітамара,
61 з якіх Надаб і Абігу памерлі, калі прынеслі чужы агонь перад аблічча Госпада.
62 І ўсіх, каго палічылі, было дваццаць тры тысячы мужчын ад аднаго месяца і вышэй; бо яны не былі палічаны сярод сыноў Ізраэля і не была дадзена ім уласнасць разам з іншымі.
63 Гэта колькасць сыноў Ізраэля, пералічаных Майсеем і Элеязэрам святаром на раўнінах Мааба, над Ярданам, насупраць Ерыхона;
64 між імі не было нікога з тых, каго Майсей і Аарон лічылі ў пустыні Сінай:
65 бо прадказаў ім Госпад, што ўсе яны перамруць у пустыні; і не застанецца з іх у жывых ніводзін, апрача Калеба, сына Ефоны, і Ешуа, сына Нуна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Лічбаў, 26 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.