Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Лічбаў 25 Лічбаў 25 раздзел

1 Пражываў тады Ізраэль у Сэтыме і пачаў распуснічаць з дачкамі Мааба,
2 якія запрашалі народ на ахвяры багам сваім. Разам яны елі і пакланяліся багам іх;
3 так прыляпіўся Ізраэль да Баал-Пэгора, і ўзгарэўся гнеў Госпада,
4 і сказаў Ён Майсею: «Збяры ўсіх кіраўнікоў народа і павесь іх на шыбеніцах перад Госпадам на сонцы, каб адвярнуўся гнеў Мой ад Ізраэля».
5 І сказаў Майсей суддзям Ізраэля: «Хай кожны з вас заб’е блізкіх сваіх, якія прыляпіліся да Баал-Пэгора».
6 І вось адзін з сыноў Ізраэля прыйшоў і прывёў да братоў сваіх распусніцу мадыянку на вачах Майсея і ўсёй грамады сыноў Ізраэля, якія лямантавалі перад дзвярыма палаткі сустрэчы.
7 Калі гэта ўбачыў Пінхас, сын Элеязэра, сына Аарона святара, ён выбег з сярэдзіны грамады і, схапіўшы дзіду,
8 пайшоў за ізраэльцам мужчынам у палатку, і прабіў іх дзідаю абодвух: мужчыну і жанчыну праз улонні; так распачалася кара на сыноў Ізраэля.
9 А загінула дваццаць чатыры тысячы чалавек.
10 І сказаў Госпад Майсею:
11 «Пінхас, сын Элеязэра, сына Аарона святара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраэля, бо загарэўся Маёю руплівасцю сярод іх, каб не Я Сам знішчыў сыноў Ізраэля ў руплівасці Маёй.
12 Дзеля таго скажы яму: “Вось, Я заключаю з ім Мой запавет супакою,
13 і хай будзе гэта яму і нашчадкам яго запаветам вечнага святарства, бо ўзраўнаваў ён за Бога свайго і адкупіў злачынства сыноў Ізраэля”».
14 Імя ж таго ізраэльца мужчыны, забітага разам з мадыянкай, было Замры, сын Салу, князь з роду і пакалення Сімяона;
15 а забітая жанчына мадыянка называлася Казбі, была яна дачкой Сура, кіраўніка аднаго з пакаленняў мадыянскіх.
16 І сказаў Госпад Майсею, кажучы:
17 «Ваюйце супраць мадыянцаў і забіце іх,
18 бо яны варожа ставіліся да вас і ашуквалі вас праз ідала Пэгора і праз распусту Казбі, дачкі кіраўніка мадыянскага, іх сястры, забітай у дзень кары за Пэгора».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Лічбаў, 25 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.