Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Да Гебраяў, 13 Ліст да Гебраяў, 13 глава

1 Няхай трывае між вамі братняя любоў.
2 Не забывайцеся пра гасціннасць, бо дзякуючы ёй некаторыя, не ведаючы, анёлам аказалі гасціннасць.
3 Памятайце пра вязняў, як быццам і вы разам з імі былі зняволенымі, і пра тых, што ў бедах і хваробах, бо і вы самі маеце цела.
4 Няхай ва ўсіх будзе ў пашане сужэнства і сужыццё беззаганнае, бо распуснікаў і чужаложнікаў судзіць будзе Бог.
5 Хай будуць норавы без сквапнасці; будзьце задаволеныя тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адхінуся ад цябе і не пакіну цябе».
6 Дык трэба, каб з даверам казалі: «Госпад — Успаможца мой, не збаюся, бо што зробіць мне чалавек?»
7 Памятайце пра настаўнікаў вашых, якія абвяшчалі вам слова Божае і, бачачы вынікі іх жыцця, будзьце [іх] пераймальнікамі ў веры.
8 Ісус Хрыстос Той самы ўчора, сёння і навекі.
9 Не дайцеся звесціся рознымі чужымі вучэннямі. Найлепш бо мацаваць сэрца ласкаю, а не ежаю, якая не дапамагла тым, што ганяюцца за ёю.
10 Маем ахвярнік, з якога не маюць права есці тыя, што паслугуюць у палатцы.
11 Бо целы тых жывёлін, кроў якіх за грахі прыносіцца першасвятаром у святое, паляцца за лагерам.
12 Таму і Ісус, каб усвяціць народ Сваёй Крывёю, быў замучаны за брамаю.
13 Дык выйдзем жа і мы да Яго за лагер, пераносячы разам з Ім здзекі,
14 бо не маем тут трывалага горада, але шукаем будучага.
15 Дык праз Яго заўсёды будзем складаць ахвяру хвалы Богу, гэта значыць плод вуснаў, праслаўляючых Яго імя.
16 не забудзьцеся пра дабрадзейнасць і супольнасць, бо такія ахвяры мілыя Богу.
17 Слухайце старэйшых вашых і падпарадкоўвайцеся ім, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя разрахавацца. Дык няхай яны гэта з радасцю выконваюць, а не са стогнамі, бо гэта не на карысць вам.
18 Маліцеся за нас, бо ўпэўненыя мы ў тым, што маем добрае сумленне, жадаючы добра ва ўсім рабіць.
19 Асабліва прашу вас зрабіць так, каб чым хутчэй быў я вернуты вам.
20 Бог жа супакою, Які ўваскрэсіў з мёртвых вялікага Пастыра авечак у Крыві вечнага запавету, Госпада нашага Ісуса,
21 хай пакіруе вас да ўсякага дабра, каб спаўнялі вы Яго волю, выконваючы ў нас, што Яму падабаецца, праз Ісуса Хрыста, Якому хвала на векі вечныя. Амін.
22 Прашу ж вас, браты, прыміце слова заахвоты, бо толькі трохі напісаў я вам.
23 Ведайце, што брат наш Цімафей выпушчаны; з ім разам, калі хутка прыбудзе, пабачу вас.
24 Прывітайце ўсіх вашых старэйшых і ўсіх святых. Вітаюць вас тыя, што ў Італіі.
25 Ласка з вамі ўсімі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Гебраяў, 13 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.