Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Адкрыццё, 17 Адкрыццё, 17 глава

1 І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чар, і прамовіў да мяне, кажучы: «Хадзі, пакажу табе знішчэнне вялікай распусніцы, што сядзіць над водамі многімі,
2 з якой чужаложылі многія цары зямлі, і жыхары зямлі ўпіваліся віном распуснасці яе».
3 І перанёс мяне ў духу на пустыню. І ўбачыў я жанчыну, якая сядзела на чырвоным зверы, поўным імён блюзнерскіх, які меў сем галоў і дзесяць рагоў.
4 Жанчына ж была ўбраная ў пурпур і багата ўпрыгожаная золатам, дарагімі камянямі і пэрламі, і ў руцэ сваёй трымала залатую чару, поўную брыдоты і нячыстасці сваёй распусты,
5 і на сваім чале мела напісанае тайнае імя: «Вялікі Бабілон, маці распусты і агіды зямлі».
6 І бачыў я гэтую жанчыну п’янаю крывёй святых і крывёй мучанікаў Ісусавых. І здзівіўся, калі ўбачыў яе, вялікім здзіўленнем.
7 І анёл сказаў мне: «Чаго дзівішся? Я табе выкажу таямніцу жанчыны і звера, што яе носіць, які мае сем галоў і дзесяць рагоў.
8 Звер, якога ты бачыў, быў, і няма ўжо яго, і зноў выйдзе з бяздоння і пойдзе на загубу. На від звера, які быў і якога ўжо няма, і які зноў з’явіцца, задзівяцца ўсе жыхары зямлі, імёны якіх ад заснавання свету не запісаны ў кнізе жыцця.
9 Вось тут розум, які мае мудрасць. Сем галоў — гэта сем узгоркаў, на якіх сядзіць жанчына, і сем цароў.
10 Пяць упала, адзін трывае, а іншы яшчэ не прыйшоў, і, калі прыйдзе, будзе дадзены яму кароткі час прабыць.
11 І звер, які быў і якога ўжо няма, ёсць восьмы, і з сямі паходзіць, і ідзе на загубу.
12 І дзесяць рагоў, якія ты бачыў, гэта дзесяць цароў, якія яшчэ не атрымалі ўлады, але атрымаюць царскую ўладу ў адзін час са зверам.
13 У іх адзін намер; і моц і ўладу сваю аддадуць зверу.
14 Яны будуць ваяваць супраць Ягняці, і Ягня пераможа іх, бо Ён — Госпад пануючых і Валадар валадароў; і разам з Ім пакліканыя, і выбраныя, і верныя.
15 І кажа ён мне: «Вада, што ты бачыў, на якой сядзіць распусніца, — гэта народы, і натоўпы, і плямёны, і мовы.
16 Дзесяць жа рагоў, што ты бачыў у звера, гэта тыя, што будуць мець у нянавісці распусніцу, і знішчаць яе, і аголяць яе, і цела яе з’ядуць, і спаляць яе агнём.
17 Бог бо даў ім у сэрцы іх, каб выканалі яны тое, што ім наканавана, і выканалі аднадумна і аддалі царства сваё зверу, аж пакуль не споўняцца словы Божыя.
18 І жанчына, якую ты бачыў, — гэта вялікі горад, які мае панаванне над царамі зямлі».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыццё, 17 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.