Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Адкрыццё, 21 Адкрыццё, 21 глава

1 І ўбачыў я новае неба і новую зямлю, бо першае неба і першая зямля зніклі, і мора ўжо няма.
2 А я, Ян, убачыў святы горад, новы Ерузалім, сыходзячы з неба ад Бога, прыгатаваны, быццам нявеста на сустрэчу свайго мужа.
3 І пачуў я голас магутны, кажучы: «Вось палатка Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі, і яны будуць народам Яму, і Сам Бог з імі будзе іх Богам,
4 і абатрэ кожную слязу з вачэй іх, і смерці ўжо не будзе, ані плачу, ані галашэння, ані болю больш не будзе, бо гэта ўжо ўсё мінула».
5 І сказаў Той, Які сядзеў на пасадзе: «Вось, Я раблю ўсё новае». І кажа: «Напішы: словы гэтыя верныя і праўдзівыя».
6 І сказаў мне: «Сталася! Я — Альфа і Амега, Пачатак і Канец. Прагнучаму дам Я піць дарма з крыніцы жыцця.
7 Хто пераможа, атрымае гэта як спадчыну, і буду яму Богам, а ён будзе Мне сынам.
8 Удзелам жа палахлівых, няверных, нягоднікаў, забойцаў, распуснікаў, чараўнікоў, балванахвальцаў і ўсіх хлуслівых будзе палымнеючае возера агню і серкі, што ёсць другая смерць».
9 І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, маючых сем чар, поўных сямю плягамі апошнімі, і загаварыў са мною, кажучы: «Хадзі, пакажу табе жанчыну, нявесту Ягняці».
10 І падняў ён мяне ў духу на гару вялікую і высокую, і паказаў мне святы горад Ерузалім, сыходзячы з неба ад Бога
11 і маючы славу Божую. Бляск яго быў падобны да бляску каштоўных камянёў, быццам яспіса ці нават крышталю.
12 І меў ён вялікі і высокі мур, і меў дванаццаць брам, на брамах стаяла дванаццаць анёлаў ды выпісаны былі імёны, якія ёсць імёны дванаццаці пакаленняў сыноў Ізраэля.
13 Ад усходу тры брамы, і ад поўначы тры брамы, і ад поўдня тры брамы, і ад захаду тры брамы.
14 І мур горада меў дванаццаць падмуркаў, і на іх дванаццаць імёнаў дванаццаці апосталаў Ягняці.
15 І той, што размаўляў са мною, меў мерку, залатую трысціну, каб змерыць горад, брамы яго і мур ягоны.
16 І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня яго роўная шырыні. І абмераў ён горад залатой трысцінай на дванаццаць тысяч стадый; і даўжыня яго, шырыня і вышыня — аднолькавыя.
17 І змераў мур яго ста сарака чатырмя локцямі меры чалавечай, такая ж і анёльская.
18 І мур яго быў збудаваны з яспісу, а сам горад быў з чыстага золата, чыстага, як шкло.
19 Падмуркі муру горада ўпрыгожаны былі дарагімі камянямі: падмурак першы — яспісам, другі — сапфірам, трэці — халцэдонам, чацвёрты — смарагдам,
20 пяты — сардоніксам, шосты — сардзінам, сёмы — хрызалітам, восьмы — берылам, дзевяты — тапазам, дзесяты — хрызапразам, адзінаццаты — гіяцынтам, дванаццаты — аметыстам.
21 І дванаццаць брам — дванаццаць пэрлаў; кожная брама была з адной пэрлы. І вуліцы горада з чыстага золата, нібы з празрыстага шкла.
22 І святыні я ў ім не ўбачыў, бо Госпад, Бог Усемагутны, быў яго святыняй і Ягня.
23 І горад не патрабуе ўжо ані сонца, ані месяца, каб асвятлялі яго, бо яснасць Божая асвятляе яго, і Ягня ёсць свяцільняй яго.
24 І будуць хадзіць народы ў святле яго, і цары зямныя прынясуць у яго славу сваю і гонар.
25 І брамы яго не зачыняюцца ўдзень, а ночы не будзе там.
26 І ўнясуць у яго славу і багацце народаў.
27 І нішто заганнае не ўвойдзе ў яго, і ніводзін ліхадзей ані махляр, а толькі тыя, што запісаны ў кнізе жыцця Ягняці.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыццё, 21 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.