Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Адкрыццё, 22 Адкрыццё, 22 глава

1 І паказаў мне чыстую раку вады жыцця, ззяючую, светлую, як быццам крышталь, выцякаючую з пасада Бога і Ягняці.
2 На сярэдзіне вуліцы [горада] і паабапал ракі было дрэва жыцця, што прыносіць дванаццаць пладоў, штомесяц даючы плод свой, і лісце дрэва — для лячэння народаў.
3 І не будзе ўжо больш нічога праклятага. І пасад Бога і Ягняці ў ім будзе, і слугі Яго Яму служыць будуць,
4 і будуць аглядаць аблічча Яго, і імя Яго будуць насіць на чолах сваіх.
5 І ночы ўжо не будзе, і не трэба будзе ўжо святла лямпы, ані святла сонца, бо Госпад Бог асветліць іх, і будуць яны валадарыць на векі вечныя.
6 І сказаў мне: «Словы гэтыя самыя верныя і праўдзівыя, і Госпад, Бог духаў прарочых, паслаў Свайго анёла, каб паказаць слугам Сваім, што павінна стацца неўзабаве.
7 І вось, прыходжу скора. Шчасны, хто захоўвае словы прарочыя гэтае кнігі».
8 І я, Ян, чуў гэта і бачыў. І, калі гэта пачуў і ўгледзеў, паў да ног анёла, што мне гэта паказаў, каб пакланіцца яму.
9 І ён кажа мне: «Глядзі, не рабі! Бо я толькі саслужнік твой і братоў тваіх прарокаў разам з тымі, якія захоўваюць словы гэтай кнігі. Богу пакланіся».
10 І кажа мне: «Не запячатвай прарочых слоў гэтай кнігі, бо час ужо блізкі.
11 Хто ліхі, няхай больш ліхадзейнічае, хто апаганены, няхай больш апаганьваецца, і справядлівы няхай яшчэ павялічвае справядлівасць [сваю], і святы няхай яшчэ больш усвячаецца.
12 Вось, прыходжу хутка, і ўзнагарода Мая разам са Мною, каб аддаць кожнаму паводле ўчынкаў яго.
13 Я — Альфа і Амега, Першы і Апошні, Пачатак і Канец.
14 Шчасныя, што мыюць вопраткі свае, яны будуць мець уладу над дрэвам жыцця і ўвойдуць у горад праз брамы.
15 За мурам застануцца сабакі, чараўнікі, распуснікі, забойцы, балванахвальцы і ўсе тыя, што любяць хлусіць і хлусяць.
16 Я, Ісус, паслаў Майго анёла, каб даў вам гэтае сведчанне ў цэрквах. Я — корань і род Давідаў, яснеючая ранішняя зорка».
17 І Дух і нявеста клічуць: «Прыйдзі!» І хто чуе, няхай кажа: «Прыйдзі!» І хто смягне, няхай прыйдзе; хто жадае, хай бярэ ваду жыцця дарма.
18 Вось, сведчу кожнаму, хто слухае словы прароцтва гэтай кнігі: калі хто да іх дадасць нешта, таго Бог пакарае адной з тых плягаў, што запісаны ў гэтай кнізе,
19 і, калі хто адыме ад слоў прароцтва гэтай кнігі, у таго Бог адыме долю яго з дрэва жыцця і з горада святога, і з таго, што ў гэтай кнізе напісана.
20 Той, Хто пра гэта сведчыць, кажа: «Так, прыйду неўзабаве!» «Амін. Прыйдзі, Госпадзе Ісусе!»
21 Ласка Госпада Ісуса з усімі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыццё, 22 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.