Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Адкрыццё, 6 Адкрыццё, 6 глава

1 Пасьля убачыў я, як Ягня зламала першую з сямі пячатак, і пачуў, як адна з жывёлаў сказала быццам гукам грымоты: "Прыйдзі і паглядзі!"
2 І убачыў я: і вось белы конь, і на ім коньнік, трымаючы лук, і дадзена яму карона, і выйшаў ён як пераможца, каб далей перамагаць.
3 І калі адкрыў Ён другую пячатку, пачуў я другую жывёлу, кажучы: "Прыйдзі і паглядзі!"
4 І выйшаў тады іншы конь, рыжы; і седзячаму на ім дадзена (ўлада), каб спыніў супакой на зямлі, каб людзі адны другіх забівалі, і дадзены яму вялікі меч.
5 І калі адкрыў Ён трэцюю пячатку, пачуў я трэцюю жывёлу, кажучы: "Прыйдзі і паглядзі!" І убачыў я: і вось конь вараны; і седзячы на ім трымаў вагу ў руцэ сваёй.
6 І пачуў я быццам голас, з-паміж тых чатырох жывёлаў, гаворачы: "Мера пшаніцы за дынар, і тры меры ячменю за дынар; і не кранай віна і алівы".
7 І калі адкрыў Ён чацьвёртую пячатку, пачуў я голас чацьвёртай жывёлы, кажучы: "Прыйдзі і паглядзі!"
8 І убачыў я: і вось конь сівы, і коньніку, які сядзеў на ім, было імя Сьмерць, і Пекла ішло сьледам за ім, і дадзена яму ўлада на чацьвёртай частцы зямлі забіваць мячом, голадам, і сьмерцю, і зьвярамі зямлі.
9 І калі адкрыў Ён пятую пячатку, убачыў я пад аўтаром душы тых, якія былі пазабіваныя за Слова Божае і за сьведчаньне, якое яны мелі.
10 І гаманілі яны гучным голасам, кажучы: "Госпадзе, Сьвяты і справядлівы, як доўга будзеш марудзіць з судом і помстай за нашу кроў над жыхарамі зямлі?"
11 І кожнаму з іх была дадзена белая вопратка, і сказана было ім, каб пачакалі яшчэ кароткі час, пакуль не дапоўніцца лік супрацоўнікаў іх і братоў, якія маюць памерці падобна, як і яны.
12 І калі Ён адкрыў шостую пячатку, убачыў я, як зрабіўся жудасны землятрус, і сонца стала чорнае, як мех валасяны, і месяц быццам заліўся крывёю,
13 і зоркі нябесныя паспадалі на зямлю так, як фіговае дрэва скідае свае недасьпелыя плады, калі ім страсяне вялікі вецер,
14 і неба зьнікла, як быццам зьвілося ў скрутак, і ўсе горы і астравы зрушыліся са сваіх месцаў.
15 І каралі зямлі, і магнаты, і тысячнікі, і багацеі, і асілкі, і ўсе нявольнікі і вольныя пахаваліся ў пячорах і горных скалах,
16 і казалі горам і скалам: "Спадзіце на нас і схавайце нас ад аблічча Таго, які сядзіць на троне і ад гневу Ягняці,
17 бо надыйшоў вялікі дзень гневу Яго, і хто можа вытрымаць?"
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыццё, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.