Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Адкрыццё, 13 Адкрыццё, 13 глава

1 I ўбачыў я зьвера, які падымаўся з мора, з сямю галовамі і дзесяцьцю рагамі. На рагах у яго было дзесяць дыядэмаў, і на галовах яго надпісы блюзьнерскія.
2 І зьвер, якога я бачыў, быў падобны да барса, а ступні яго як у мядзьведзя, а ляпа ў яго як у льва. I даў яму дракон сілу сваю, і трон свой, і вялікую ўладу.
3 I адна з яго галоваў быццам сьмяротна ранена, і тая яе сьмяротная рана была залечана. I дзівілася ўся зямля з гэтага зьвера,
4 і пакланіліся ўсе перад драконам, які даў уладу зьверу, і кланяліся зьверу, кажучы: "Хто ж зраўняецца са зьверам і хто зможа супраць яго ваяваць?"
5 I дадзены былі яму вусны, нахабна гаворачыя блюзьнерствы, і дадзена была яму усякая улада дзейнічаць праз сорак два месяцы.
6 I адчыніў ён ляпу ў блюзьнерствах на Бога, зьневажаючы імя Ягонае, і сялібу Яго, і тых, што жывуць у небе.
7 I пры тым дадзена было зьверу ваяваць супраць сьвятых і перамагаць іх, і дадзена была яму моц над усякім пакаленьнем, народам, моваю, і пляменьнем.
8 I кланяцца будуць яму усе, што абжываюць зямлю, каторых імёны ад заснаваньня сьвету не запісаны ў кнізе жыцьця Ягняці, які быў забіты.
9 Хто мае вуха, хай слухае:
10 "Хто прызначаны ў палон, той ідзе ў палон. Хто павіны мячом быць забіты, належыцца таму прапасьці ад мяча. Тут вось (выявіцца) цярплівасьць і вера сьвятых".
11 I ўбачыў я іншага зьвера, што падымаўся з зямлі, і меў ён два рогі, падобныя да ягнячых, і гаварыў як дракон.
12 І зьдзяйсьняе ён поўную ўладу першага зьвера на вачах у яго, і прынукае зямлю і яе жыхароў пакланяцца першаму зьверу, якога сьмяротная рана была залечана.
13 І чыніць ён вялікія знакі, нават агонь скідае з неба на зямлю ў прысутнасьці людзей.
14 І зводзіць жыхароў зямлі знакамі, якія дадзена яму рабіць перад зьверам, кажучы жыхарам, каб рабілі абразы зьвера, што меў рану ад мяча, але быў вылечаны.
15 I дадзена было яму ўдыхнуць жыцьцё ў абраз зьвера, каб гаварыў той абраз зьвера і каб таго, хто не пакланяўся абразу зьвера, забівана.
16 I робіць, што малыя і вялікія, багатыя і бедныя, вольныя і нявольнікі атрымліваюць знак на правай руцэ або на сваім чале,
17 і ніхто ня зможа купляць або прадаваць, хто ня будзе мець знаку, або імя зьвера, або лічбы яго.
18 Тут трэба мудрасьць; хто мае розум, няхай палічыць лічбу зьвера; бо гэта лічба чалавека, і лічба гэтая шэсьцьсот шэсьцьдзесят шэсьць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыццё, 13 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.