1 Калі Ісус сказаў гэта, з вучнямі Сваімі пайшоў за ручай Цэдрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў Сам і вучні Яго.
2 Але і Юда, які Яго выдаў, ведаў гэтае месца, бо Ісус часта там збіраўся са Сваімі вучнямі.
3 Затым Юда, узяўшы кагорту і слуг ад першасвятароў і фарызеяў, прыйшоў туды з ліхтарамі, светачамі і зброяй.
4 А Ісус, ведаючы ўсё, што Яго чакае, выйшаў наперад і кажа ім: «Каго шукаеце?»
5 Адказалі Яму: «Ісуса з Назарэта». Кажа ім Ісус: «Гэта Я». А з імі стаяў і Юда, які Яго выдаў.
6 Калі сказаў ім: «Гэта Я», яны адступіліся назад ды палі на зямлю.
7 Спытаўся іх тады зноў: «Каго шукаеце?» А яны сказалі: «Ісуса з Назарэта».
8 Адказаў Ісус: «Дык жа сказаў Я вам: «Гэта Я!» Калі Мяне шукаеце, дазвольце ім пайсці»,
9 каб споўнілася слова, якое Ён сказаў: «Не загубіў ніводнага з тых, якіх Ты Мне даў».
10 Сімон жа Пётра, які меў меч, дастаў яго і ўдарыў слугу першасвятара, і адсёк яму правае вуха. Імя таму слузе было Малх.
11 Сказаў тады Ісус Пётры: «Схавай меч свой у похвы; келіх, які даў Мне Айцец, ці ж не Мне яго піць?»
12 Тады кагорта, і трыбун, ды слугі Юдэйскія ўзялі Ісуса і звязалі Яго,
13 і прывялі Яго перш да Анны: бо быў ён цесцем Кайфы, які быў у той год першасвятаром.
14 Гэта быў Кайфа, які даў параду Юдэям: «Лепш, каб адзін чалавек памёр за народ».
15 А за Ісусам ішоў Сімон Пётра і другі вучань. А вучань той знаёмы быў з першасвятаром і ўвайшоў з Ісусам да палаца першасвятара.
16 Пётра ж застаўся вонкі пры дзвярах. Выйшаў тады другі вучань, які быў знаёмы з першасвятаром, пагаварыў з прыдзверніцай, ды ўвёў Пётру.
17 Кажа тады Пётры служка прыдзверніца: «Ці і ты не з вучняў Таго Чалавека?» А ён кажа: «Не».
18 Там стаялі нявольнікі і слугі  пры гарачым вуголлі, бо было зімна, і грэліся; а разам з імі быў і Пётра, стоячы і грэючыся.
19 Першасвятар жа пытаўся ў Ісуса пра вучняў Яго і навуку Яго.
20 Адказаў яму Ісус: «Я адкрыта гаварыў свету: Я вучыў заўсёды ў сінагозе і ў святыні, дзе збіраюцца ўсе Юдэі, і нічога не гаварыў употай.
21 Чаму Мяне пытаеш? Спытай тых, якія чулі, што Я ім гаварыў; вось, яны ведаюць, што Я ім сказаў».
22 Калі гэта сказаў, дык адзін са слуг, што блізка стаяў, даў Ісусу поўху, кажучы: «Так адказваеш першасвятару?»
23 Адказаў яму Ісус: «Калі блага сказаў, дакажы, што блага, а калі добра, дык чаму Мяне б’еш?»
24 Затым адаслаў Яго Анна звязанага да першасвятара Кайфы.
25 А Сімон Пётра стаяў і грэўся. Дык сказалі яму: «Ці і ты не з вучняў Яго?» А ён запярэчыў і сказаў: «Не!»
26 Дык адзін са слуг першасвятара, сваяк таго, якому Пётра адсёк вуха, кажа яму: «Ці ж я цябе не бачыў з Ім у садзе?»
27 Ды Пётра зноў запярэчыў; і зараз запяяў певень.
28 Затым павялі Ісуса ад Кайфы ў прэторыю. А было гэта нараніцы. І самі не ўвайшлі ў прэторыю, каб не спаганіцца, але каб маглі есці Пасху.
29 Выйшаў да іх Пілат і кажа: «Якую віну ўскладаеце на гэтага Чалавека?»
30 Адказалі і сказалі яму: «Калі б Ён не быў злачынцам, не выдалі б Яго табе».
31 Дык сказаў ім Пілат: «Вазьміце Яго вы і асудзіце Яго па вашаму закону». Сказалі яму Юдэі: «Нам нельга нікога забіваць»,
32 каб споўнілася слова Ісуса, што сказаў Ён, вызначаючы, якою смерцю меў памерці.
33 Дык увайшоў зноў у прэторыю Пілат, і, пазваўшы Ісуса, сказаў Яму: «Ты — Цар Юдэйскі?»
34 Адказаў Ісус: «Ці гэта сам ад сябе кажаш, ці табе іншыя сказалі пра Мяне?»
35 Адказаў Пілат: «Ці ж я Юдэй? Народ Твой і першасвятары выдалі мне Цябе; што Ты зрабіў?»
36 Адказаў Ісус: «Маё Валадарства не з гэтага свету; каб Маё Валадарства было з гэтага свету, слугі Мае ваявалі б, каб не быў Я выдадзены Юдэям; але Валадарства Маё цяпер не адгэтуль».
37 Сказаў Яму тады Пілат: «Дык Ты — Цар?» Адказаў Ісус: «Ты кажаш, што Я — Цар. Я на тое нарадзіўся ды на тое прыйшоў на свет, каб сведчыць аб праўдзе; кожны, хто з праўды, слухае голас Мой».
38 Кажа Яму Пілат: «Што ёсць праўда?» І, калі ён гэта сказаў, зноў выйшаў да Юдэяў і кажа: «Я не знаходжу ў Ім ніякай віны.
39 У вас жа ёсць традыцыя, каб на Пасху выпусціць вам аднаго вязня; дык хочаце, пушчу вам Цара Юдэйскага?»
40 Але яны ўсе закрычалі, кажучы: «Не Яго, але Барабу!» А Бараба быў разбойнікам.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 18 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.