1 Гэта Я сказаў вам, каб вы не горшыліся.
2 Выключаць вас з сінагогаў; нават надыходзіць гадзіна, што кожны, хто забівае вас, будзе думаць, што паслугу Богу робіць.
3 А ўчыняць гэта, бо не пазналі ані Айца, ані Мяне.
4 Але гэта сказаў Я вам, каб, калі надыдзе іх гадзіна, успомнілі пра тое, што Я вам сказаў. Не сказаў Я вам гэтага спачатку, бо Я быў з вамі.
5 А цяпер іду да Таго, Хто Мяне паслаў, і ніхто з вас не пытаецца ў  Мяне: «Куды ідзеш?»
6 Але, калі б Я вам сказаў гэта, смутак напоўніў бы вашае сэрца.
7 Але Я вам кажу праўду: лепей для вас, каб Я пайшоў, бо, калі не адыду, Суцяшальнік не прыйдзе да вас; а калі адыду, пашлю Яго да вас.
8 І, калі Ён прыйдзе, дакажа свету пра грэх, пра справядлівасць і пра суд:
9 пра грэх, што не вераць у Мяне,
10 пра справядлівасць, што іду да Айца, ды ўжо Мяне не ўбачыце,
11 а пра суд, што князь гэтага свету ўжо асуджаны.
12 Многа яшчэ маю вам сказаць, але цяпер не можаце несці.
13 Але калі прыйдзе Ён, Дух праўды, то навучыць вас усякай праўдзе; бо не ад Сябе гаварыць будзе, але што толькі пачуе, тое скажа, ды, што мае быць, вам аб’явіць.
14 Ён праславіць Мяне, бо з Майго возьме і вам абвесціць.
15 Усё, што мае Айцец, ёсць Маё. Таму сказаў вам, што з Майго возьме і вам абвесціць.
16 Яшчэ крыху, і ўжо не ўбачыце Мяне, і потым яшчэ крыху, і ўбачыце Мяне.
17 Дык некаторыя з вучняў гаварылі між сабой: «Што гэта значыць, што Ён нам кажа: «Яшчэ крыху, і ўжо не ўбачыце Мяне, і потым яшчэ крыху, і ўбачыце Мяне», і «Іду да Айца»?
18 Дык казалі: «Што значыць, што кажа: «Яшчэ крыху»? Не ведаем, што гаворыць».
19 Зразумеў Ісус, што хочуць пытацца Яго, дык сказаў ім: «Пытаецеся адзін аднаго пра тое, што Я сказаў: «Яшчэ крыху, і ўжо не ўбачыце Мяне, і потым яшчэ крыху, і ўбачыце Мяне»?
20 Сапраўды, сапраўды кажу вам, што вы будзеце плакаць і галасіць, а свет будзе весяліцца; вы сумаваць будзеце, але смутак ваш заменіцца ў радасць.
21 Жанчына, калі нараджае, замірае, бо надыходзіць яе гадзіна, а калі дзіця народзіць, ужо не памятае сваіх пакут з радасці, што чалавек на свет нарадзіўся.
22 Так і вы, цяпер заміраеце; але Я вас зноў убачу, і будзе радавацца сэрца вашае, і радасці вашай ніхто ўжо не адбярэ ад вас.
23 І ў той дзень ні пра што не будзеце ў Мяне пытацца. Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пра што будзеце прасіць Айца ў імя Маё, дасць вам.
24 Дасюль нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце і атрымаеце, каб радасць ваша была поўнай.
25 Гэта ўсё расказваў вам у прыпавесцях; прыходзіць гадзіна, што ўжо не ў прыпавесцях расказваць буду вам, але яўна абвяшчу вам пра Айца.
26 У той дзень у імя Маё прасіць будзеце, і не кажу Я вам, што Я буду прасіць Айца за вас;
27 бо Сам Айцец любіць вас, бо вы Мяне палюбілі ды ўверылі, што Я ад Бога выйшаў.
28 Я выйшаў ад Айца і прыйшоў у свет, і зноў пакідаю свет і іду да Айца».
29 Кажуць Яму вучні Яго: «Вось цяпер адкрыта гаворыш ды ніякай прыпавесці не расказваеш.
30 Цяпер мы ведаем, што ўсё ведаеш і не трэба Табе, каб хто ў Цябе пытаўся; дзеля таго верым, што Ты ад Бога выйшаў».
31 Адказаў ім Ісус: «Цяпер верыце?
32 Вось жа надыходзіць гадзіна, і ўжо надышла, калі расцярушыцеся кожны ў свой бок, а Мяне аднаго пакінеце; але Я не адзін, бо Айцец са Мной.
33 Гэта Я вам сказаў, каб вы мелі супакой ува Мне; на свеце будзеце мець пакуты, але будзьце пэўныя: Я перамог свет».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 16 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.