1 У адказ Эліфаз Тэманіт сказаў:
2 «Калі пачнём мы размаўляць з табою, можа, прыкра табе будзе, але пачатую размову хто зможа стрымаць?
3 Вось, навучаў ты многіх і спрацаваныя рукі ўмацоўваў,
4 словы твае ўмацавалі тых, што хісталіся, і каленям дрыжачым надаў ты сілы.
5 А цяпер прыйшла да цябе бяда, і ты аслабеў, кранула цябе яна, і ты ўстрывожыўся.
6 Страх твой [перад Богам] — хіба не надзея твая, дасканаласць шляхоў тваіх — хіба не спадзяванне тваё?
7 Прыгадай, прашу цябе, хто бязгрэшны калі загінуў або калі знішчаны былі праўдзівыя?
8 І нават лепш сказаць: я бачыў, што тыя, хто чыняць несправядлівасць і сеюць пакуты — і пажынаюць іх,
9 загінулі ад подыху Бога і звяліся духам гневу Яго.
10 Рыканне льва, і голас ільвіцы, і зубы львянят патрушчыліся.
11 Леў загінуў, бо не меў здабычы, і львяняты пагубляліся.
12 Потым да мяне таемна данеслася слова, і вуха маё прыняло яго ціхі голас.
13 У жаху начных прывідаў, калі звычайна людзей сон агартае,
14 ахапіў мяне страх і трымценне, так што ўсе косці мае агарнуліся жахам.
15 І, калі дух праходзіў у маёй прысутнасці, дыбам сталі валасы на целе маім.
16 І стаў нехта, але я не пазнаў вобліку яго, — здань перад вачамі маімі, — і пачуў я голас, быццам лёгкага ветру:
17 “Ці можа чалавек быць справядлівейшым за Бога, або ці будзе муж чысцейшым за свайго Творцу?
18 Вось, не мае Ён надзеі ў паслугачах Сваіх і ў анёлах Сваіх знаходзіць сапсаванасць.
19 Наколькі ж болей — тыя, што жывуць у гліняных дамах, падмурак якіх стаіць у парахне. Звядуцца яны, быццам моль!
20 Ад раніцы да вечара яны занепадаюць і, паколькі ніхто не заўважае, згінуць навечна.
21 Ці не выдаляецца ад іх і маёмасць іх, што засталася? Яны памруць, ды не з мудрасцю”.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.