Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Да Галатаў, 6 Ліст да Галатаў, 6 глава

1 Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, духоўныя, навучайце такога ў духу ласкавасці, зважаючы на саміх сябе, каб і самім не ўпасці.
2 Насіце цяжары адзін аднаго і гэтым выконвайце закон Хрыстоў.
3 Бо калі хто думае, што ён штосьці, хоць ён нішто, той самога сябе ашуквае.
4 Хай кожны праверыць сваю дзейнасць, і так толькі ў самім сабе будзе мець славу, а не ў іншым.
5 Кожны бо панясе свой уласны цяжар.
6 Хай той, хто навучаецца словам, дзеліцца ўсякім дабром з тым, які яго навучае.
7 Не падманвайце сябе: з Бога не пасмяешся. Што чалавек пасее, тое і пажне;
8 бо хто сее ў цела сваё, з цела і пажне знішчэнне; а хто сее ў дух, з духа пажне жыццё вечнае.
9 Не спыняймася рабіць дабро, бо ў свой час і жаць будзем, калі не саслабеем.
10 Дык вось, пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш блізкім па веры.
11 Гляньце, якімі літарамі напісаў я вам сваёй рукою.
12 Тыя, што хочуць хваліцца паводле цела, змушаюць вас абразацца, каб толькі не цярпець пераследу за крыж Хрыстоў.
13 Але і тыя, што абразаюцца, самі не пільнуюць закону, а хочуць вас абрэзаць, каб толькі пахваліцца целам вашым.
14 А мне не трэба хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз які для мяне свет укрыжаваны і я для свету.
15 Бо ў Ісусе Хрысце не мае значэння ані абразанне, ані неабразанне, але новае стварэнне.
16 І хто будзе трымацца гэтага правіла, таму супакой і міласэрнасць, і Ізраэлю Божаму.
17 Урэшце, няхай ніхто мне не робіць цяжару, бо я нашу на сваім целе раны [Госпада] Ісуса.
18 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Галатаў, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.