Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Эклезіяста, 12 Эклезіяста, 12 глава

1 Памятай пра Творцу свайго ў дні юнацтва свайго, пакуль не надыдзе час турбавання, і пакуль не наблізяцца часы, пра якія скажаш: «Не падабаюцца мне яны»;
2 пакуль не зацямніцца сонца, і святло, і месяц, і зоркі, пакуль не вернуцца пасля дажджу хмары;
3 калі будуць дрыжаць вартаўнікі дома і хістацца мужы найдужэйшыя, і спыняць працу тыя, што мелюць, бо іх стала мала лікам, і пацямнеюць тыя, што глядзяць праз вокны,
4 і зачыняць дзверы на вуліцу, калі змоўкне гук жорнаў, і будуць падымацца на голас птушкі, і спыняцца ўсе дочкі спеваў;
5 таксама баяцца будуць узвышша і напалохаюцца ў дарозе. Зацвіце міндалевае дрэва, ацяжэе саранча, і асыплецца каперсавы куст, бо будзе ісці чалавек у дом вечнасці сваёй, і па вуліцах кружыць будуць плакальшчыцы;
6 перш, чым парвецца срэбраны ланцужок, і паб’ецца залаты келіх, і збан разаб’ецца пры крыніцы, і зламаецца кола над студняю, і вернецца парахно ў зямлю сваю, адкуль было [узята],
7 а дух вернецца да Бога, Які яго даў.
8 Марнасць з марнасцей, — кажа Эклезіяст, — ды ўсё марнасць.
9 Паколькі быў Эклезіяст наймудрэйшы, даў ён яшчэ народу веды; разважыў і, даследуючы, склаў шматлікія выслоўі.
10 Знайшоў Эклезіяст вытанчаныя словы і запісаў найпраўдзівейшыя і поўныя праўды выказванні.
11 Словы мудрых — як джалы і, як цвікі, умацаваныя парадамі настаўніка; усе яны дадзены адным пастырам.
12 А што па-за гэтым, сыне мой, таго не шукай: пісанню многіх кніг няма канца, а частыя разважанні — гэта турбаванне цела.
13 Калі ўсё выслухана, канец прамовы [такі]: шануй Бога і спаўняй Яго запаветы, бо ў гэтым — усё для чалавека.
14 І ўсё, што адбываецца, Бог прывядзе на суд; усё ўтоенае: і добрае, і ліхое.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эклезіяста, 12 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.