Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Эклезіяста, 3 Эклезіяста, 3 глава

1 Усё мае [свой] час, і свая пара кожнай справе пад небам;
2 час нараджацца і час паміраць, час садзіць і час вырываць тое, што пасаджана;
3 час забіваць і час лячыць, час нішчыць і час будаваць;
4 час плакаць і час смяяцца, час галасіць і час скакаць;
5 час кідаць камяні і час збіраць іх, час абдымаць і час пазбягаць абдымкаў;
6 час шукаць і час губляць, час берагчы і час адкідаць;
7 час раздзіраць і час сшываць, час маўчаць і час гаварыць;
8 час любіць і час ненавідзець, час вайны і час міру.
9 Што за карысць мае з працы сваёй той, хто працуе?
10 Паглядзеў я на заняткі, якія даў Бог сынам чалавечым, каб займаліся імі.
11 Усё добрае зрабіў Ён у свой час; і перадаў сусвет разважнасці іх, ды не спасцігне чалавек справы, якую ўчыніў Бог, ад пачатку да канца.
12 Спазнаў я, што няма для іх нічога лепшага, як весяліцца і чыніць дабро ў сваім жыцці.
13 Бо кожны чалавек, які есць і п’е і бачыць дабро ад працы сваёй, — гэта дар Божы.
14 Пераканаўся я, што ўсе справы, якія чыніць Бог, трываюць вечна; мы не можам ані дадаць да гэтага штосьці, ані адняць [ад таго], што ўчыніў Бог, каб шанавалі [Яго].
15 Тое, што ўжо было, — тое самае і ёсць; і што будзе — ужо было; і Бог даследуе тое, што прамінула.
16 І яшчэ ўбачыў я пад сонцам: на месцы суда там бязбожнасць, і на месцы справядлівасці там несправядлівасць;
17 Дык сказаў я ў сэрцы маім: «Справядлівага і бязбожнага будзе судзіць Бог, бо [прыйдзе] час на кожную рэч і на кожную справу».
18 Сказаў я ў сэрцы маім адносна сыноў чалавечых, што Бог будзе іх выпрабоўваць і пакажа, што яны самі па сабе — падобныя да звяроў.
19 Бо доля сыноў чалавечых і жывёлы такая ж самая: як памірае чалавек, так і яны паміраюць; і тое ж самае дыханне ва ўсіх: нічога не мае чалавек болей за жывёлу, бо ўсё — марнасць.
20 І ўсё ідзе ў адно месца: з зямлі ўсё створана і ў зямлю ўсё падобным чынам вяртаецца.
21 Хто ведае, ці дух сыноў чалавечых падымаецца ўверх і ці дух жывёлін сыходзіць уніз, у зямлю?
22 І ўцяміў я, што нічога няма лепшага для чалавека, як цешыцца працай сваёй; бо такі лёс яго. Бо хто ж прывядзе яго, каб ён даведаўся, што будзе пасля яго?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эклезіяста, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.