Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Казаньнік, 3 Казаньнік, 3 глава

1 Усяму пара, і час кажнаму зычаньню пад небам:
2 Пара радзіцца, і пара паміраць; пара садзіць, і пара вырываць пасаджанае;
3 Пара забіваць, і пара лячыць; пара бураць, і пара будаваць;
4 Пара плакаць, і пара сьміяцца; пара галасіць, і пара скакаць;
5 Пара кідаць каменьне, і пара зьбіраць каменьне; пара абыймаць, і пара здаляцца ад абыймаў;
6 Пара шукаць, і пара губляць; пара шчаджаць, і пара раськідаць;
7 Пара ірваць, і пара сшываць; пара маўчэць, і пара гукаць;
8 Пара любіць, і пара ненавідзіць; пара вайны, і пара міру.
9 Што за перавага працуючаму з тога, што ён працуе?
10 Бачыў я дзейнасьць, каторую даў Бог сыном людзкім, каб яны спраўляліся зь ёю.
11 Усе ўчыніў Ён харошым упару сваю, таксама ўлажыў Ён сьвет у сэрца іхнае так, што ня можа людзіна адкрыць справаў, каторыя Бог спраўляе ад пачатку аж да канца.
12 Ведаю, што нямаш ім іншага дабра, як весяліцца й рабіць дабро ў жыцьцю сваім.
13 І калі якая людзіна есьць а п’ець а бача дабро з гарапашнасьці свае, то гэта дар Божы.
14 Ведаю, што ўсе, што робе Бог, застаецца на векі; да яго няма чаго дабаўляць і ад яго няма чаго адыймаць; і Бог зрабіў так, каб баяліся Яго.
15 Што было, даўно яно; і што мае быць, ужо было; і Бог спаганяе зь мінуласьці.
16 Яшчэ бачыў я пад сонцам: месца суду, а там нягоднасьць; і месца справядлівасьці — нягодны там.
17 Я сказаў у сэрцу сваім: «Справядлівага й нягоднага будзе судзіць Бог, бо пара там на кажнае зычаньне й на кажны ўчынак там».
18 Быў сказаўшы я ў сэрцу сваім праз справы сыноў людзкіх, што Бог спрабаваў іх і паказаў, што яны жывёла самы па сабе;
19 Бо тое, што прылучаецца сыном людзкім, прылучаецца жывёле, і адна прылука ўсім: як адныя паміраюць, так паміраюць і другія; але, усі маюць адзін дух; і ня мае людзіна перавагі над жывёлаю; бо ўсе марнаеьць.
20 Усе йдзець у вадно месца: усе паўстала з пылу, і ўсе абернецца ў пыл.
21 Хто ведае, ці дух сыноў людзкіх узыходзе ўгару і ці дух жывёлы зыходзе далоў, да зямлі?
22 Дык я бачыў, што нічога няма лепшага, як што людзіна цешылася б з працаў сваіх; бо гэта дзель ейная; бо хто прывядзець яе пабачыць, што будзе просьле яе?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Казаньнік, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.