Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Казаньнік 4 Казаньнік 4 раздзел

1 Ізноў я зьвярнуўся й разважаў усі ўціскі, што бываюць пад сонцам: і во сьлёзы ўцісканых, і няма ў іх пацяшыцеля; і на баку ўцісканьнікаў іхных сіла, і няма ў іх пацяшыцеля.
2 І пахваліў я памерлых, што даўно памерлі, больш за жывых, што яшчэ жывуць;
3 Але ляпей за гэтых двух таму, хто яшчэ ня быў, хто ня бачыў благое дзейнасьці, што дзеюць пад сонцам.
4 Ізноў я разважаў усі натугі і ўсі ўменьні, што дзеля гэтага людзіна завідуе прыяцелю свайму. Гэта таксама марнасьць а немарасьць духа.
5 Дурны шчапляе рукі свае і зьядае цела свае.
6 Валей жменя пацехі, як прыгоршчы натугі а немарасьці духа.
7 І я зьвярнуўся, і бачыў марнасьці пад сонцам:
8 Ё адзін, і няма другога, ані сына, ані брата няма ў яго; прымеж тога няма канца ўсёй натузе ягонай, і вока ягонае не насыціцца багацьцям. «На каго ж я натужуюся і спабываю душу сваю дабра?» Гэта таксама марнасьць; і благая дзейнасьць гэта.
9 Двум ляпей, чымся аднаму, бо яны маюць добрую надгароду за натугу сваю;
10 Бо калі яны паваляцца, то адзін падыйме сябру свайго. Але бяда аднаму, як ён паваліцца, бо няма другога падняць яго.
11 Таксама, як лягуць два, дык цёпла ім; а аднаму як угрэцца?
12 І калі хтось дужае яго, два супроцьставяцца яму. І павароз у тры столкі ня борзда парвецца.
13 Валей беднае, але мудрае дзяцё, чымся стары, але неразумны кароль, каторы ня можа быць жураны.
14 Бо іншы зь вязьніцы выходзе караляваць, прымеж тога тый, што радзіўся ў каралеўстве сваім, бяднее.
15 Я бачыў усіх жывучых, што ходзяць пад сонцам ізь дзяцём — другім, што стане на месцу ягоным.
16 Няма канца ўсяго люду, усяго, што быў перад ім, таксама й апошнія не пацешацца зь яго. Напэўна й гэта марнасьць а немарасьць духа.
17 Уважай на нагу сваю, як пойдзеш да дому Божага, і будзь гатоўшы слухаць, чымся даваць аброк дурных, бо яны ня ведаюць, што блага робяць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Казаньнік, 4 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.