Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Казаньнік, 9 Казаньнік, 9 глава

1 Вось усе тое, на што я зьвярнуў сэрца свае і ясна зразумеў усе гэта, што справядлівыя а мудрыя і дзейнасьць іхная ў руццэ Божай, як любоў, так ненавіднасьць; ня ведае чалавек усяго, што перад ім наперадзе;
2 Усяму й усім адно: адна доля справядліваму й нягоднаму, добраму а чыстаму й нячыстаму, абракаючаму й неабракаючаму, як добраму, так і грэшніку, як прысягаючаму, так і таму, што баіцца прысягі.
3 Во, што блага ў вусім, што дзеецца пад сонцам, што адна доля ўсяму, і сэрца сыноў людзкіх поўнае ліха, і шал у сэрцу іхным у жыцьцю іхным; а просьле гэтага, адыходзяць да памерлых.
4 Таму, хто злучаны з усімі жывымі, ё надзея, бо й сабаку жывому ляпей чымся здохламу ляву.
5 Гэтаж жывыя ведаюць, што памруць, але мертвыя нічога ня ведаюць, і ўжо няма ім заплаты, бо ў забыцьцё пашла памятка празь іх.
6 Як любосьць іхная, так і ненавіднасьць іхная, і завіднасьць іхная даўно шчэзьлі, і няма ўжо ім дзелі на векі ні ў чым, што дзеецца пад сонцам.
7 Пайдзі, еж із радасьцяй хлеб свой і пі віно свае зь вясёлым сэрцам, бо даўно Богу прыемныя ўчынкі твае.
8 Няхай заўсёды адзецьці твае будуць белыя, і масьці на галаве Тваёй хай стаець.
9 Зажывай жыцьця із жонкаю сваёю, каторую ты любіш, усі дні жыцьця марнасьці свае, каторую Ён даў табе пад сонцам на ўсі дні марнасьці твае; бо гэта дзель твая ў жыцьцю і ў гарапашнасьці тваёй, каторую ты гарапашнічаеш пад сонцам.
10 Усе, што знойдзе рука твая рабіць, рабі сілаю сваёю; бо няма работы ані вылічэньня, ані веды, ані мудрасьці ў шэолю, куды ты йдзеш.
11 Я павярнуўся й бачыў пад сонцам, што не лягкім бег ані дужым бітва, ані мудрым хлеб, ані разумным багацьце, ані ведамцам зычлівасьць; але час а прылучай прылучыцца ўсім ім.
12 Бо таксама ня ведае людзіна долі свае: як рыба, злоўленая ў ізрадлівую сетку, і як птушкі, заблытаўшыся ў сіло, так сыноў людзкіх ловяць у ізрадлівым часе, ён неўспадзеўкі паходзе на іх.
13 Во яшчэ якую мудрасьць бачыў я пад сонцам, і вялікая яна была імне:
14 Места маленькае, і людзёў у ім мала; да яго падступіў вялікі кароль, і абкружыў яго, і пабудаваў навокал яго вялікія гарады;
15 І ў ім знайшлася бедная мудрая людзіна, і яна ўратавала места мудрасьцяй сваёй; ніхто, адылі, не ўспамінаў гэнае беднае людзіны.
16 І сказаў я: розум лепшы за сілу, мудрасьцяй беднага, адылі, грэбуюць і словаў ягоных ня слухаюць.
17 Валей словы мудрых, супакойна выслуханыя, чымся крык дзяржаўцы на неразумных.
18 Мудрасьць лепшая за ваенную зброю; але адзін грэшнік згубе шмат дабра.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Казаньнік, 9 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.