Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Казаньнік, 8 Казаньнік, 8 глава

1 Хто — як мудрэц, і хто ведае зьясьненьне рэчаў? Мудрасьць людзіны робе від ейны сьветлым і гарэзасьць віду ейнага мяняецца.
2 Я раджу: дзяржы расказаньне каралеўскае, ды дзеля прысягі Богу.
3 Не барзьдзі адыходзіць ад віду ягонага, не дзяржыся ўпорліва благое справы, бо ён зробе, што падабае.
4 Ідзе слова каралёва, там ўлада, і хто скажа яму: «Што ты робіш?»
5 Хто дзяржыць расказаньне, не дазнае ніякага ліха; і час і суд знае сэрца мудрага;
6 Бо кажнаму зычаньню ё пара й суд; а ліха чалавечае вялікае на ім,
7 Што ён ня ведае, што будзе; і хто можа сказаць яму, як яно будзе?
8 Ніхто ня мае ўлады над духам, каб удзяржаць дух, і нямаш улады над днём сьмерці, і няма адпуску на вайне, і ня выбаве нягоднасьць нягоднага.
9 Усе гэта я бачыў, і зварачаў увагу на кажную дзейнасьць, што дзеецца пад сонцам, на час, калі людзіна мае ўладу над людзіною на шкоду ёй.
10 Гэтак я бачыў, што хавалі нягодных, і яны ўвыйшлі, і пахоўнікі вышлі зь месца сьвятога, і іх забыліся ў месьце, што яны гэтак зрабілі. І гэта марнасьць.
11 Затым, што ня борзда чыняць адправу рассудку над благімі ўчынкамі, сэрца сыноў людзкіх нахінаецца рабіць ліха.
12 Дарма што грэшнік сто разоў дзее ліха й далей жывець, я ведаю, адылі, напэўна, што будзе добра тым, каторыя баяцца Бога, каторыя баяцца віду Ягонага;
13 Але ня будзе добра нягодніку, ані доўга пацягнуцца дні, каторыя, як сьцень; бо ён ня мае боязьні перад відам Бога.
14 Ё марнасьць, каторая дзеецца на зямлі: ё справядлівыя, каторых стрэне доля як за ўчынкі нягодных; і ё нягодныя, каторых стрэне доля як за ўчынкі справядлівых. І сказаў я: і гэта марнасьць.
15 І пахваліў я радасьць; бо нямаш лепшага чалавеку пад сонцам, як есьці, піць а весяліцца, бо гэта застанецца зь ім у гарапашнасьці дзён жыцьця ягонага, каторыя даў яму Бог пад сонцам.
16 Як я зьвярнуў сэрца свае на тое, каб спатачыць мудрасьць і абачыць справы, што дзеюцца на зямлі, ад каторых ані ўдзень, ані ночы ня бача людзіна сну на аччу сваім;
17 І бачыў я ўсялякі ўчынак Божы, то знашоў, што ня можа чалавек спатачыць справы, што дзеецца пад сонцам; хоць людзіна сілуецца вышукаць, не знаходзе, адылі; нават балей: хоць мудрэц спадзяецца пазнаць, ня можа, адылі, спатачыць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Казаньнік, 8 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.