Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Казаньнік, 11 Казаньнік, 11 глава

1 Пушчай хлеб свой на зьверх водаў, бо па якімсь часе знойдзеш яго.
2 Давай дзель сямём і таксама асьмём, бо ня ведаеш, ці ня станецца што благое на зямлі.
3 Як булакі будуць поўныя, то яны пальлюць на зямлю дождж; і як паваліцца дзерва на паўдня альбо на поўнач, то на месцу, ідзе паваліцца дзерва, там яно й будзе.
4 Хто назірае вецер, таму ня сеяць; і хто глядзіць на булакі, таму ня жаць.
5 Як ты ня ведаеш дарогі духа ані касьцей у жываце цяжарнай, так ты ня ведаеш учынкаў Божых, Каторы робе ўсе.
6 Нараніцы сей насеньне свае, і ўвечары хай не супачывае рука твая, бо ты ня ведаеш, што ўродзе, адно ці другое, ці абодва аднолькава добрыя.
7 Салодкая сьвятліня, і добра ачом бачыць сонца.
8 Хай бы людзіна пражыла множасьць год, то няхай усі тыя вяселіцца яна і хай памятуе праз дні цемныя, каторых будзе шмат: усе, што будзе, марнасьць!
9 Цешся, маладзёне, у маладосьці сваёй, і хай сэрца твае вяселе цябе ў дні маладосьці твае, і хадзі па дарогах сэрца свайго і подле відзеньня аччу сваіх; адно ведай, што за ўсе гэта Бог прывядзець цябе на суд.
10 Адганяй гнеў ад сэрца свайго і здаляй благое ад цела свайго, бо маленства а маладосьць — марнасьць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Казаньнік, 11 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.