Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Эклезіяста, 3 Эклезіяста, 3 глава

1 Усё мае сваю пару, і гадзіна кожнае дзеі — пад небам.
2 Ёсьць пара нарадзіцца, і пара памерці, пара насаджаць, і пара вырываць пасаджанае.
3 Пара забойства, і пара гаеньня; пара разбураць, і пара будаваць;
4 пара плачу, і пара весялосьці; пара бедаваць, і пара танцаваць;
5 пара раскідаць камяні, і пара зьбіраць камяні; пара абдымаць, і пара ўхіляцца абдоўмаў;
6 пара шукаць, і пара губляць; пара ашчаджаць, і пара выкідаць;
7 пара разьдзіраць, і пара зашываць; пара маўчаць, і пара прамаўляць;
8 пара кахаць, і пара ненавідзець; пара вайне, і пара міру.
9 Якая карысьць таму, хто працуе, з таго, над чым ён працуе?
10 Бачыў я гэты клопат, які Бог даў сынам чалавечым, каб мелі сабе турботу.
11 Усё Ён цудоўным зрабіў сваёю парою і вечнасьць паклаў ім у сэрца, хоць ня кемяць яны ў тых справах, што Бог учыніў, ад пачатку і да канца.
12 Уведаў я, што няма ім нічога лепшага, як весяліцца і ў жыцьці сваім добрае толькі ўчыняць.
13 І калі які чалавек есьць і п’е і бачыць дабро ва ўчынках сваіх, дык гэта — дар Божы.
14 Уведаў я, што ўсё, што робіць Бог, застаецца навекі; Ён робіць так, каб багавейна ступалі перад абліччам Яго.
15 Што было, тое ёсьць і цяпер, і што будзе, тое было ўжо; і пакліча Бог мінулае.
16 Яшчэ я пад сонцам пабачыў: месца суду — а там беззаконьне; месца праўды — а там няпраўда
17 І сказаў я ў сэрцы маім: «Судзіць будзе Бог праведнага і грэшнага; бо на кожную справу прызначана пара і суд на кожную дзею тваю».
18 Сказаў я ў сэрцы маім сынам чалавечым, каб Бог іх выпрабаваў і каб убачылі яны, што самі ў сабе яны — жывёлы:
18 бо доля ў сыноў чалавечых і доля ў жывёлін — доля адна; як паміраюць тыя, так паміраюць і гэтыя, і адно дыханьне ва ўсіх, і няма ў чалавека над жывёлінаю перавагі, бо ўсё — марнасьць!
20 Усё ідзе ў адно месца; усё выйшла з тла, і ўсё вяртаецца ў тло.
21 Хто ведае: ці дух сыноў чалавечых падымаецца ўгору, а ці дух жывёл апускаецца долу, у зямлю?
22 І вось убачыў я, што няма нічога лепшага чалавеку, як радавацца з учынкаў сваіх: бо гэта — доля яго; хто ж бо яго прывядзе паглядзець на тое, што пасьля яго будзе?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эклезіяста, 3 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.