Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Мудрасці 3 Кніга Мудрасці 3 раздзел

1 А душы справядлівых ёсць у руцэ Божай, і не кране іх мука смерці.
2 Вачам неразумных здаецца, што яны памерлі, і зыход іх лічаць яны за няшчасце,
3 і адлучэнне ад нас — за знішчэнне; а яны трываюць у супакоі.
4 І калі людзі ўбачылі мукі, то жывуць яны надзеяй несмяротнасці;
5 і па кароткім мучэнні атрымаюць бясконцыя даброты, бо Бог выпрабаваў іх і знайшоў іх вартымі Сябе.
6 Ён выпрабаваў іх, як золата ў печы, і прыняў іх, як цэласпальную ахвяру,
7 і ў час выпрабавання іх — яны заззяюць, як іскры на ржышчы;
8 будуць судзіць народы і будуць валадарыць над людзьмі, і Госпад будзе валадарыць над імі вечна.
9 Тыя, што ўсклалі надзею на Яго, — зразумеюць праўду, і верныя будуць супачываць пры Ім у міласці, бо ласка і міласэрнасць — для святых Яго і выпрабаванне — для выбраннікаў Яго.
10 Бязбожныя ж па намерах сваіх будуць пакараны, бо адцураліся Справядлівага і адышлі ад Госпада.
11 Няшчасны бо, хто пагарджае мудрасцю і настаўленнем! І пустая надзея іх, і труды бясплодныя, і няма карысці ў справах.
12 Жонкі іх неразумныя, і самыя нягодныя іх дзеці, пракляты іх род!
13 Бо шчасная няплодная, але беззаганная, якая не пазнала беззаконнага ложка; атрымае плод у час наведвання душ.
14 І еўнух, хто не спаганіў сваіх рук злачыннасцю ані не думаў нічога благога супраць Госпада, — за вернасць бо дадзены яму будзе асаблівы дарунак ды доля, поўная радасці, у святыні Госпадавай.
15 Добрых бо ўчынкаў плод слаўны, і корань мудрасці не ўсыхае.
16 А дзеці чужаложнікаў не даб’юцца мэты, і знікне патомства незаконнага ложка.
17 Калі і будуць яны доўга жыць — будуць іх мець за нішто, і ў канцы — няслаўная іх старасць;
18 і калі рана памруць, будуць без надзеі і без суцяшэння ў дзень прызнання:
19 бо страшны ёсць канец грэшнага роду!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Мудрасці, 3 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.