Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Мудрасці 8 Кніга Мудрасці 8 раздзел

1 Такім чынам, распаўсюджваецца яна настойліва ад краю аж да краю і распараджаецца ўсім спагадна.
2 Я палюбіў яе і шукаў ад юнацтва майго, і хацеў узяць яе сабе за суджаную, і стаў аматарам яе прыгажосці.
3 Славіць яна сваю высакароднасць, бо сябруе з Богам, але і любіць яе Валадар сусвету.
4 Бо яна настаўніца настаўлення Божага і ў Яго справах рашае.
5 І калі багацце ёсць дабро жаданае ў жыцці, то што даражэйшае, чым Мудрасць, якая ўсё рашае;
6 калі ж развага дзейнічае, то якое з усіх стварэнне больш дзейснае, чым Мудрасць?
7 І калі хто любіць справядлівасць, плён таго — цнота: вучыць бо яна памяркоўнасці і разважлівасці, справядлівасці і мужнасці, за якіх няма нічога лепшага ў жыцці для людзей.
8 І калі хто хоча вялікіх ведаў — яна ведае мінулае і пра будучыню згадвае, ведае тонкасці слоў і разгадкі загадак, ведае знакі і цуды перш, чым яны адбываюцца, і паслядоўнасць хвілін і часоў.
9 Дык рашыў я ўзяць яе сабе за сяброўку жыцця, ведаючы, што яна будзе мне дарадчыцай у добрым, а ў турботах і ў суме — суцяшэннем.
10 Праз яе здабуду хвалу ў людзей і пашану ў старэйшых, сам будучы маладым;
11 праніклівым акажуся на судзе, і выклічу здзіўленне ў магнатаў.
12 Калі буду маўчаць — яны будуць чакаць, і калі загавару — будуць глядзець на мяне, і калі доўга прамаўляць буду — пакладуць рукі на вуснах сваіх.
13 Праз яе дасягну несмяротнасці і пакіну вечную памяць будучым пакаленням.
14 Буду валодаць людзьмі, і падпарадкаваны будуць мне народы;
15 пачуўшы мяне, спалохаюцца ўладары грозныя, пакажуся добрым сярод людзей і мужным на вайне.
16 Увайшоўшы ў свой дом, пры ёй супачыну, бо сябраванне з ёю не выклікае прыкрасці, ані сужыцце з ёй не прыносіць мукі, але весялосць і радасць.
17 Гэтак разважаючы сам у сабе і абдумваючы ў сэрцы сваім, зразумеў, што ў сваяцтве з Мудрасцю — несмяротнасць,
18 і ў сяброўстве з ёю — высакародная асалода, і ў дзеяннях рук яе — вялікія багацці; і разуменне — у слоўнай спрэчцы з ёю, і слава — у супольных з ёю бяседах; хадзіў я вакол, шукаючы, як бы ўзяць яе да сябе.
19 Я быў юнаком абдараваным, і выпала мне душа добрая, і нават лепш: будучы добрым, я ўвайшоў у цела беззаганнае.
20 І я, ведаючы, аднак, што не змагу здабыць яе інакш, толькі калі Бог дасць, —
21 і гэта ўжо было справай Мудрасці: ведаць, чыя гэта ласка, — прыступіўся я да Госпада, і маліў Яго, і казаў Яму ад усяго майго сэрца:
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Мудрасці, 8 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.