Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Амоса, 6 Кніга прарока Амоса, 6 глава

1 Гора бесклапотным на Сыёне і тым, якія спадзяюцца на гару Самарыі, якія прызначаныя пачаткам народаў, да якіх прыйшоў дом Ізраіля!
2 Зыйдзіце ў Кальнэ і пабачце, а адтуль ідзіце да Хамат-Раббы і зыйдзіце ў Гат Філістынскі. Ці вы лепшыя за валадарствы гэтыя? Ці мяжа іхняя большая за мяжу вашую?
3 Вы лічыце далёкім дзень ліхі і набліжаецеся да пасаду гвалту.
4 Вы ляжыце на ложку з косьці слановай, і качаецеся на засланых посьцілках, і ясьцё авечак з чарады і цялятаў з аборы.
5 Вы брынкаеце на гусьлях, як Давід, прыдумляеце сабе інструмэнты музычныя.
6 Вы п’іцё віно куфлямі і мажацеся найлепшымі масьцямі, але не смуткуеце з прычыны загубы Язэпа!
7 Дзеля гэтага яны пойдуць у палон на чале палонных, і будзе аддалена банкетаваньне ад тых, якія качаліся [ў раскошы]”.
8 Прысягнуў Госпада ГОСПАД на душу Сваю, кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў. Мне агідная пыхлівасьць Якуба, і Я ненавіджу палацы ягоныя; і Я выдам [ворагу] горад і тое, што напаўняе яго.
9 І станецца, што калі ў адным доме застанецца дзесяць мужчынаў, і яны памруць.
10 І возьме яго дзядзька ягоны, і спаліць яго, каб вынесьці косткі з дому, і скажа таму, хто ў сярэдзіне дому: “Ці ёсьць яшчэ [хто] ў цябе?” А той скажа: “Няма”. І ён скажа: “Маўчы, бо нельга ўзгадваць імя ГОСПАДА”;
11 Бо вось, ГОСПАД загадае і разаб’е дом вялікі ў руіны, а дом малы — у друз.
12 Ці бягуць коні па скале? Ці аруць [мора] на валах? Бо вы ператварылі суд у атруту і плады праведнасьці — у палын.
13 Вы радуецеся ў Лё-Дабар, і кажаце: “Ці ж ня сілаю сваёю мы здабылі сабе рогі?”
14 Але, вось, Я ўзьніму на вас, дом Ізраіля, кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, народ, і яны будуць уціскаць вас ад уваходу ў Хамат аж да ручая Арабы”».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Кніга прарока Амоса, 6 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.