1 Бяда нярупатлівым на Сыёне й тым, што спадзяюцца на гару Самарскую, менаваным галоўнымі з народаў, да каторых прышоў дом Ізраеляў!
2 Зайдзіце да Кальны й абачча, а стуль ідзіце да вялікага Гамафу, тады спусьціцеся да Ґафу Пілісцкага: ці яны лепшыя за гэтыя каралеўствы? або граніца іхная большая за граніцу вашу?
3 Вы, што ўважаеце благі дзень за далёкі й прычыняеце, што седава ўсілства бліжэе;
4 Што ляжыце на ложках із сланёвае косьці, што вылягаецеся да сваіх пасьцелях і ясьце ягняты з чарады, а цяляты з хлеву;
5 Што брынкаеце на гусьлях, як Давід, вынаходзіце сабе музыцкія снадзі;
6 Што п’іце віно вялікімі коўнямі і мажацеся найпершымі масьцямі, але ня немарасьціцеся празь няшчасьце Язэпа!
7 За тое цяпер пойдуць яны палоненікамі на чале палоненікаў, і чэсьць ад тых, што вылягаліся, аддалена.
8 «Прысягнуў Спадар СПАДАР Душою Сваёю, — агалашае СПАДАР, Бог войскаў: — Брыджуся пыхаю Якававаю й ненавіджу палацы ягоныя; і выдам места а паўніню яго».
9 І станецца, што калі ў вадным доме застанецца дзесяцёх чалавекаў, яны памруць.
10 І возьме яго дзядзька ягоны, і спале яго, каб вынесьці косьці ягоныя з дому, і скажа таму, што ля бакоў дому: «Ё яшчэ які ў цябе?» І гэты скажа: «Няма». Тады ён скажа: «Ся! бо ня маюць менаваць імені СПАДАРОВАГА»;
11 Бо гля, СПАДАР расказуе й вытне вялікі дом раськепінамі, а малы дом шчэлінамі.
12 Ці пабягуць коні па скале? ці аруць яе на валох? Бо вы абярнулі суд у ватруту і плады справядлівасьці ў палын,
13 Вы, што цешыцеся зь нічога, што кажаце: «Ці не сваёю сілаю мы прыдбалі сабе рогі?»
14 «Але, вось, Я падыйму на вас, доме Ізраеляў, — агалашае СПАДАР, Бог войскаў, — народ, і яны будуць уціскаць вас ад уходу ў Гамаф аж да цур’я пустыні».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Амоса, 6 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.