1 Гэтак Спадар СПАДАР паказаў імне: і вось, сутнік летнае садавіны.
2 І сказаў Ён: «Што ты бачыш, Амосе?» І я сказаў «Сутнік летнае садавіны». Тады сказаў СПАДАР імне: «Канец прышоў люду Майму Ізраелю: ня буду ўжо зыходзіць да яго.
3 І таго дня песьні палацу будуць выючымі, — агалашае Спадар СПАДАР; — шмат будзе трупоў на кажным месцу, іх будуць кідаць моўчыкам».
4 Слухайце гэта вы, што глытаеце ўбогіх, каб бедныя перасталі быць на зямлі,
5 Кажучы: «Як мінець маладзік, і будзем прадаваць збожжа? і сыбота, і адчынім пшонку, меншачы ефу й павялічаючы цану сыкля, ашукаю хвальшуючы вагу,
6 Каб мы маглі купляць бедных за срэбра а ўбогіх за чаравікі, а прадаваць адпадкі пшонкі».
7 Прысягнуў СПАДАР вяліччам Якававым: «Ніколі не забудуся ўсіх учынкаў іхных!
8 Ці не захістаецца ад гэтага зямля, і не заплача кажны жывучы на ёй? І падыймецца ўся яна як цурэй, і ўсхвалюецца, і затопе, як цурэй ягіпецкі.
9 І станецца таго дня, — агалашае Спадар СПАДАР, што Я зьдзею заход сонца ў палудзень і зацямню зямлю серадня,
10 І абярну сьвяты вашы ў жалобу і ўсі песьні вашы ў галашэньне, і ўзлажу зрэбніну на ўсі сьцёгны і лысіну на кажную галаву, і зьдзею гэта, як жалобу па адзіным, і канец яе — як гаркі дзень.
11 Вось, настануць дні, — агалашае Спадар СПАДАР, — і Я пашлю галадоў на зямлю, — не галадоў хлеба ані смагу вады, але галадоў слухаць словы СПАДАРОВЫ.
12 І будуць бадзяцца ад мора аж да мора і з поўначы аж на ўсход, будуць бегаць туды-сюды шукаць слова СПАДАРОВАГА, але ня знойдуць.
13 Таго дня прыгожыя дзеўкі й дзяцюкі памлеюць ад смагі,
14 Тыя, што прысягаюць віною самарскаю й кажуць: "Жыў бог твой, Дане!" і "Жыва дарога да Веер-Шэвы!" — паваляцца й ніколі ня ўстануць».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Амоса, 8 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.