1 Бачыў я Спадара, на аброчніку стаячага, і сказаў Ён: «Вытні ў клямку, і затрасуцца парогі, і расьсячы па галаве ўсіх іх, апошняга зь іх Я заб’ю мячом: тый зь іх, што ўцякае, не ўцячэць, і хто хаваецца зь іх, не схаваецца.
2 Хоць бы яны закапаліся ў шэолю, стуль рука Мая возьме іх; хоць бы яны ўзьлезьлі на неба, стуль Я зьвяду іх.
3 І хоць бы яны схаваліся на версе Кармілу, асачу а вазьму іх стуль; хоць бы схаваліся ад аччу Маіх на дне мора, і там раскажу гаду, і ён укусе іх.
4 Хоць бы яны пайшлі ў палон перад непрыяцельмі сваімі, там раскажу мячу, і ён заб’ець іх; і зьвярну вочы Свае на іх на ліха, а не на дабро»;
5 І Спадар СПАДАР войскаў ё тый, што даткнецца да зямлі, і яна стае, і заплачуць усі жывучыя на ёй, і падыймецца ўся яна, як цурэй, і апусьціцца, як цурэй ягіпецкі.
6 Тый, што збудаваў сьвятліцы Свае на нябёсах і збор свой на зямлі заклаў, прыгукае воды морскія і вылівае іх на зьверх зямлі; СПАДАР імя ягонае.
7 «Ці не такія, як сынове Ефіоплян, вы да Мяне, сынове Ізраелявы?» — агалашае СПАДАР. Ці ня Я вывеў Ізраялян ізь зямлі Япіпецкае і Пілішчан — із Кафтору і Арамлян — ізь Кіру?
8 Вось, вочы Спадара СПАДАРА — на грэшным каралеўстве, і Я выгублю яго ізь зьверху зямлі, хоць ня супоўна выгублю дом Якаваў, — агалашае СПАДАР; —
9 Бо, гля Я раскажу й рассыплю дом Ізраеляў меж усіх народаў, як сеюць у рэшаце, ня зваляцца зярняты на зямлю.
10 Ад мяча памруць усі грэшнікі люду Майго, Каторыя кажуць: "Не дабліжыцца ані пярэйме нас ліха".
11 Таго дня Я адбудую ўпалую будку Давідаву, зараблю шчэліны ў ёй, і разбуранае адбудую, і адбудую яе, як за старавечных дзён,
12 Каб адзяржалі астачу Едому і ўсі народы, над каторымі было гукана імя Мае», — агалашае СПАДАР, Каторы зробе гэта.
13 «Вось, настануць дні, — агалашае СПАДАР, што араты насьпее жняю, а таўчэньнік віна — сяўбіта; і з гор будзе капаць вінны сок, і ўсі ўзгоркі растаяць.
14 І зьвярну палон люду Свайго Ізраеля, і адбудуюць запусьцелыя месты, і будуць жыць; і пасадзяць вінішчы, і будуць піць віно іх, і засадзяць сады, і будуць есьці садавіну іх.
15 І пасаджу іх на зямлі іхнай, і ня будуць болей вырываць іх ізь зямлі іхнае, што Я даў ім», — кажа СПАДАР Бог твой.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Амоса, 9 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.