1 Слухайце слова гэтае, што СПАДАР казаў на вас, сынове Ізраелявы на ўсю радзіму, каторую Я ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае, кажучы:
2 «Адно вас Я пазнаў з усіх радзімаў зямлі, затым пакараю вас за ўсі бяспраўі вашы».
3 Ці пойдуць два разам, калі ня зышліся?
4 Ці равець леў у лесе, як ён ня мае здабытку? ці левянё выдаець голас свой у бярлозе, калі нічога не злавіла?
5 Ці можа птушка лучыць у сіло на зямлі, як сіла няма на яе? ці можа сіло падняцца ізь зямлі, як нічога ня ўсілілася?
6 Ці трубе ў месьце рог, і людзі ня дрыжаць? ці бывае ліха ў месьце, і СПАДАР ня ўчыніў?
7 Напэўна Спадар СПАДАР нічога ня робе, не аб’явіўшы тайны слугам Сваім, прарокам.
8 Леў зароў, — хто ня будзе баяцца? Спадар СПАДАР загукаў, — хто ня будзе праракаць?
9 Прагаласіце ў палацах ашдодзкіх і ў палацах у зямлі Ягіпецкай і скажыце: «Зьбірайцеся на горы самарскія, і абачча вялікую сумятню сярод яе, і ўціскі сярод яе».
10 «Бо ня ведаюць як рабіць справядліва, — агалашае СПАДАР, — каторыя ўсілствам а глабаньням зьбіраюць у палацы свае».
11 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Праціўнік — ён навокал зямлі, і ён адыйме ад цябе сілу тваю, і паглабаны будуць палацы твае».
12 Гэтак кажа СПАДАР: «Як пастух ратуе зь ляпы лявінае дзьве галёнкі альбо кавалак вуха, так будуць уратаваны сынове Ізраелявы, што жывуць у Самары ў куце ложка і ў Дамашку на пасьцелі.
13 Слухайце й сьветча ў доме Якававым, — агалашае Спадар СПАДАР, Бог войскаў: —
14 Таго дня, каторага Я даведаюся да Ізраеля за выступы ягоныя, Я таксама даведаюся да аброчнікаў Бэт-Элю, і адцяты будуць рагі аброчніка, і зваляцца на зямлю.
15 І Вытну дом зімовы з домам летным, і шчэзнуць дамы із сланёвае косьці, і будзе канец вялікім дамом», — агалашае СПАДАР.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Амоса, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.