1 Гэтак кажа СПАДАР: «За тры выступы Моава, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён спаліў на вапну косьці караля Едомскага;
2 Але пашлю цяпло на Моава, і яно зжарэць палацы Керофа, і памрэць Моаў із шумам, крыкам, гукам трубы.
3 І адатну судзьдзю з пасярод яго, і заб’ю ўсіх князёў ягоных разам ізь ім», — кажа СПАДАР.
4 Гэтак кажа СПАДАР: «За тры выступы Юды, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны пагрэбавалі Правам СПАДАРОВЫМ і не дзяржалі расказаньня Ягонага, і зьвяла іх мана іхная, подле каторае хадзілі айцове іхныя;
5 Але пашлю цяпло на Юду, і яно зжарэць палацы ерузалімскія».
6 Гэтак кажа СПАДАР: «За тры выступы Ізраеля, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны прадавалі справядлівых за срэбра і ўбогіх за чаравікі;
7 Каторыя жадаюць пылу земнага на галаву бедных, а дарогу лагодных адварачаюць; і мужчына і бацька ягоны ходзяць да дзяўчыны, каб плюгавіць сьвятое імя Маё.
8 На закладзеных адзецьцях кладуцца ля кажнага аброчніка, і віно засуджаных п’юць у доме бога свайго.
9 Я, адылі, зьнішчыў Аморэя перад імі, каторага вышыня, як вышыня кедраў, і яны крэпкія, як дубы; Я, адылі, зьнішчыў плады ягоныя ўгары і карэньне ягонае далавах.
10 Таксама я ўзьвёў вас ізь зямлі Ягіпецкае і вадзіў вас сорак год па пустыні, каб спала вам зямля Аморэя.
11 І Я ўзьняў із сыноў вашых за прарокаў і з маладзёнаў вашых за назарэяў; ці ня так, сынове Ізраелявы?» — агалашае СПАДАР.
12 «А вы далі назарэям віно піць і расказалі прарокам, кажучы: "Не праракайце".
13 Вось, Я націсну на вас, як цялежкі ціснуць такаўню, поўную снапоўя.
14 Затым загінуць уцекі ад хіжага, і дужы не ўмацуе моцы свае, ані магучы вывальне душу сваю,
15 Ані страляючы з луку вытрывае, ані шыбканогі вывальніцца, ані коньнік вывальне душу сваю.
16 І адважны сэрцам сярод дужасілаў уцячэць голы таго дня», — агалашае СПАДАР.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Амоса, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.