1 Цяпер узбурся, дачка полчышчаў: абкладзі нас аблогаю, трысьцінаю біцьмуць па шчацэ судзьдзю Ізраілевага.
2 І ты, Віфляеме — Эфрата, ці ж малы ты сярод тысячаў Юдавых? зь цябе пойдзе Мне Той, Які павінен быць Валадаром у Ізраілі, і Якога паходжаньне з пачатку, ад дзён вечных.
3 Таму Ён пакіне іх да часу, пакуль ня родзіць тая, што мае радзіць; тады вернуцца да сыноў Ізраіля і пазасталыя браты іхнія.
4 І стане Ён, і будзе пасьвіць у сіле Гасподняй, у велічы імя Госпада Бога Свайго і яны будуць жыць бясьпечна, бо тады Ён будзе вялікі да краёў зямлі.
5 І будзе Ён — мір. Калі Асур прыйдзе ў нашую зямлю і ўступіць у нашыя харомы, мы выставім супроць яго сем пастыраў і восем князёў.
6 І будуць яны пасьвіць зямлю Асура мячом і зямлю Нэмврода ў самай браме яе, і вось Ён выбавіць ад Асура, калі той прыйдзе ў зямлю нашую і калі ўступіць у межы нашыя.
7 І будзе астатак Якава сярод многіх народаў як раса ад Госпада, як зьліва на траву, і ён ня будзе залежаць ад чалавека і пакладацца на сыноў Адамавых.
8 І будзе астатак Якаваў паміж народамі, сярод многіх плямёнаў, як леў — сярод зьвяроў лясных, як ільвяня — сярод статку авечак, якое, калі выступіць, дык топча і рве, і ніхто не ўратуе ад яго.
9 Падымецца рука твая над ворагамі тваімі, і ўсе непрыяцелі твае будуць вынішчаны.
10 І будзе ў той дзень, кажа Гасподзь: зьнішчу коней тваіх з асяродзьдзя твайго і зьнішчу калясьніцы твае,
11 вынішчу гарады ў зямлі тваёй, і разбуру ўсе ўмацаваньні твае;
12 і вырву чарадзействы з рукі тваёй, і варажбітоў па аблоках ня будзе ў цябе;
13 зьнішчу балваноў тваіх і ідалаў з асяродзьдзя твайго, — і ня будзеш больш пакланяцца вырабам рук тваіх;
14 выкараню з асяродзьдзя твайго сьвяшчэнныя гаі твае і спустошу гарады твае.
15 І ўчыню ў гневе і абурэньні помсту над народамі, якія будуць непаслухмяныя.

Примечания к тексту

8 У друкаванай версіі «які», аднак правільна — «якое» (ільвяня).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Міхея, 5 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.