1 Цяпер наснудзься вяткаю, дачка вяткі; аблягуць нас аблогаю; дубцом будуць біць повуху судзьдзю Ізраелявага.
2 Але ты, Бэтлееме-Ефрафа, ты малады, каб быць меж тысячаў Юдзіных, зь цябе выйдзе Імне, Каторы будзе Валадаром у Ізраелю, Каторы паходзе здаўна, ад вечнасьці».
3 Затым Ён выдасьць іх аж да часу, пакуль ня родзе маючая радзіць; тады астача з братоў Ягоных зьвернецца да сыноў Ізраелявых.
4 І стане Ён, і будзе пасьціць у сіле СПАДАРОВАЕ у майстаце імені СПАДАРА, Бога Свайго, і будуць жыць, бо адгэнуль Ён узьвялічыцца аж да канцоў зямлі.
5 І гэта будзе мірам. Як Асур прыйдзе да зямлі нашае і як патопча палацы нашы, тады мы выставім супроці яго сямёх пастыроў і асьмёх князёў зь люду.
6 І спустошаць зямлю Асураву мячом і зямлю Немродаву ў вуходах яе; гэтак Ён выбаве ад Асура, як гэты прыйдзе да зямлі нашае і як патопча граніцы нашы.
7 І будзе астача Якавава сярод шмат якіх людаў, як раса ад СПАДАРА, як лівун на траву, каторага не спадзяешся ад людзіны ані чакаеш ад сыноў людзкіх.
8 І будзе астача Якавава сярод народаў, сярод шмат якіх людаў, як леў меж статку ў лесе, як левянё меж чарады авец, каторае, як выйдзе, топча а ірвець, і ніхто ня можа вывальніць.
9 Падыймецца рука твая на праціўнікаў тваіх, і ўсі непрыяцелі твае будуць адцяты.
10 «І станецца таго дня, — агалашае СПАДАР, — што адатну коні сярод цябе і зьнішчу цялежкі твае;
11 І адатну месты ў зямлі Тваёй, і абуру ўсі гарады твае;
12 І адатну чары з рукі твае, і вяшчуноў ня будзе ў цябе;
13 Таксама адатну выразаныя твае і стаўпы з пасярод цябе, і ня будзеш ужо кланяцца вырабу рук сваіх;
14 Вырву гаі твае з пасярод цябе; гэтак зьнішчу месты твае.
15 І зьдзею ў гневе а абурэньню помсту над народамі, каторыя ня слухалі».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Міхея, 5 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.