1 І сказаў я: «Паслухайце, галавы Якававы і князі дому Ізраелявага: ці ня вам знаць суд?
2 Каторыя ненавідзіце дабро й любіце ліха, што лупіце зь іх скуру іхную і цела іхнае з касьцей іхных;
3 Што ясьце цела люду Майго і зьдзіраеце зь іх скуру іхную, і ломіце косьці іхныя, і сячыце іх бы ў гаршчок, і цела — бы ў казан?»
4 Тады загукаюць да СПАДАРА, але Ён не адкажа ім, нават схавае від Свой ад іх у тым часе, калі яны дзеюць ліха ўчынкамі сваімі.
5 Гэтак кажа СПАДАР праз прарокаў, што ўводзяць у вабмылу люд Мой, што кусаюць зубамі сваімі й крычаць: «Мір!», а хто не кладзець ім у рот, яны пасьвячаюцца на вайну супроці яго.
6 Затым будзе ноч вам, што ня будзеце мець відзені, і будзе цямнота вам, а не вешчаваньне; закоціцца сонца над прарокамі, і зьмеркне дзень над імі.
7 І засаромяцца відзеньнікі, і зачырванеюцца вяшчуны, усі яны закрыюць вусны свае, бо ня будзе адказу ад Бога.
8 Але я напоўнены сілы духам СПАДАРОВЫМ і суду і моцы, каб абяшчаць Якаву выступ ягоны і Ізраелю — грэх ягоны.
9 Слухайце ж гэта, галавы дому Якававага і князі дому Ізраелявага, што брыдзіцеся судам і перакручуеце ўсю справядлівасьць,
10 Яны будуюць Сыён крывёю й Ерузалім — бяспраўям.
11 Галавы ягоныя судзяць за лапаны, і сьвятарове ягоныя навучаюць за заплату, і прарокі ягоныя вяшчуюць за срэбра; прымеж тога апіраюцца на СПАДАРА й кажуць: «Ці не СПАДАР сярод нас? ня стрэне нас ліха».
12 Затым за вас гара Сыён будзе ўзарана як поле, і Ерузалім стане кучамі, і гара дому як лесавыя ўзвышшы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Міхея, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.