1 Бяда тым, што думаюць празь бяспраўе і выдумляюць ліха на ложках сваіх, а золкам нараніцы дойсьняць, бо гэта ў моцы рук іхных.
2 І зажадаюць палёў, і забіраюць іх усілствам, і дамоў — і адбіраюць іх; яны ўціскаюць людзіну а дом ейны, людзіну а спадак ейны.
3 Затым гэтак кажа СПАДАР: «Вось, я задумляю на гэтую радзіму ліха, ад каторага вы ня выймеце шыяў вашых ані будзеце хадзіць пыхата, бо гэта час благі.
4 Таго дня складуць прыпавесьць праз вас, і галасьлівым галашэньням будзе сказана: "Мы чыста аглабаны; адмяніў дзель люду майго; як адцяў яе ад мяне! забраўшы, падзяліў полі нашы".
5 Затым ня будуць у цябе паварозам кідаць на жэрабя ў збору СПАДАРОВЫМ.
6 "Не кажыце казані", а яны кажуць: "Не кажыце тым казані, каб аддаліўся сорам".
7 О, менаваны доме Якаваў! нягож скараціўся Дух СПАДАРОЎ? ці гэта ўчынкі Ягоныя? ці ня словы Мае робяць дабро таму, што ходзе пасьціва?
8 Нават учорах люд Мой паўстаў як непрыяцель, і вы адбіраеце вопратку з адзежаю ў тых, што пераходзяць бясьпечна, як людзі, што зварачаюцца з вайны.
9 Жанкі люду Майго вы выганяеце з прыемных дамоў іхных, ад бязьлетак іхных адбіраеце славу Маю на векі.
10 Устаньце й адыйдзіце, бо гэта месца неўпакою, бо яно сплюгаўлена, яно будзе зьнішчана супоўным зьнішчэньням.
11 Калі б які шувеіна а манюка брахаў: "Я буду казаць празь віно а хмельны напітак", ён нават быў бы казаньнікам гэтаму люду.
12 Я канечне зьбяру ўсяго цябе, Якаве, канечне зьбяру астачу Ізраеля, пастанаўлю іх разам, як авечкі ў Воцры, як чараду ў хлеве яе; яны ўчыняць вялікі гом з прычыны людзёў.
13 Узыйдзе сьценалом перад імі; яны зломяць і пойдуць пераз браму, і выйдуць ізь яе, і кароль пойдзе перад імі, і СПАДАР на чале іх».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Міхея, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.