1 Цяпер надрэж сябе, дачка разні! Прыгатавана супраць нас аблога; дубцом будуць біць па сківіцы суддзю Ізраэля.
2 І ты, Бэтлехэм, Эфрата, ці ж найменшы ты паміж мностваў Юды, бо з цябе для Мяне выйдзе Той, Хто стане Валадаром у Ізраэлі, і паходжанне Яго ад даўніх часоў, ад дзён спрадвечных.
3 Таму Ён пакіне іх да часу, у якім народзіць Тая, Якая мае нарадзіць; і астатак братоў Яго вернецца да сыноў Ізраэля.
4 І Ён прыйдзе, і будзе пасвіць моцаю Госпада паводле велічы імя Госпада, Бога Свайго; і будуць жыць яны бяспечна, бо тады будзе Ён вялікі аж да краёў зямлі,
5 і будзе Ён супакоем. Калі асірыец уварвецца ў зямлю нашу і калі будзе хадзіць па палацах нашых, мы выставім супраць яго сем пастыраў і восем князёў з народа.
6 І будуць яны пасвіць зямлю Асірыі мечам і зямлю Німрода — дзідамі; і Ён вызваліць ад асірыйца, калі ён уварвецца ў край наш і калі ўвойдзе ў межы нашы.
7 І будзе рэшта Якуба сярод многіх народаў, як раса ад Госпада і як шчодры дождж на траву, якая не спадзяецца на чалавека, ані аглядаецца на сыноў чалавечых.
8 І рэшта Якуба будзе паміж народамі, паміж многімі плямёнамі, як леў сярод звяроў лясных і як ільвяня сярод статкаў авечых; ён, калі прыходзіць, і топча, і раздзірае, і няма такога, хто б уратаваў ад яго.
9 Падымецца рука твая над ворагамі тваімі, і ўсе непрыяцелі твае загінуць.
10 «І будзе ў той дзень — кажа Госпад, — Я вынішчу коней тваіх у цябе, і раструшчу калясніцы твае,
11 і зруйную гарады на зямлі тваёй, і развалю ўсе ўмацаванні твае,
12 і забяру чараванні з рукі тваёй, і варажбітоў ужо не будзе ў цябе.
13 І Я знішчу розныя выявы твае і камяні твае ў цябе, і не будзеш болей пакланяцца творам рук сваіх;
14 Я павырываю ў цябе твае слупы і знішчу тваіх ідалаў
15 І ў гневе і абурэнні здзейсню помсту над усімі народамі, якія былі непаслухмянымі Мне».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Міхея, 5 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.