Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 да тэссалонцаў 4 Першае да тэссалонцаў 4 раздзел

1 Нарэшце ж, браты, просім вас і молім у Госпадзе Ісусе: каб вы як прынялі ад нас, як належыць вам паступаць і дагаджаць Богу, каб вы збыткавалі ў гэтым;
2 бо ведаеце, якія прыказаньні мы далі вам ад Госпада Ісуса.
3 Бо гэткая ёсьць воля Бога — асьвячэньне вашае: каб вы высьцерагаліся блудадзеяньня;
4 каб кожны з вас захоўваў сваю судзіну ў сьвятасьці і чэсьці,
5 а ня ў юрлівасьці, як і пагане, якія ня ведаюць Бога;
6 каб вы ня перавышалі дазволенага і ня паступалі карысьліва ў адносінах да брата свайго, бо Госпад помсьціць за ўсё гэтае, як і раней мы гаварылі вам і сьведчылі.
7 Бо прыклікаў нас Бог ня да нячыстасьці, але да сьвятасьці.
8 Таму, хто гэта зьняважае, той ня чалавека зьняважае, але Бога, Які і Духа Свайго даў нам.
9 Адносна ж браталюбства няма ніякай патрэбы пісаць вам, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго.
10 Бо вы і робіце гэта з усімі братамі па ўсёй Македоніі. Молім жа вас, браты, пасьпяваць у гэтым яшчэ больш
11 і рупліва дбаць, каб жыць ціха, і рабіць сваю (справу), і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы і загадалі вам:
12 каб вы паводзіліся добрапрыстойна з вонкавымі і ня мелі ні ад кога залежнасьці.
13 Ня хачу ж вас, браты, пакінуць у няведаньні пра памёршых, каб вы ня сумавалі, як і астатнія, якія ня маюць надзеі.
14 Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрос, то і памёршых у Ісусе Бог прывядзе разам зь Ім.
15 Бо гэтае мы вам кажам словам Госпада, што мы, жывыя, якія застаемся да прыходу Госпада, ня апярэдзім памёршых,
16 таму што Сам Госпад пры валада́рным воклічы, пры голасе Архангела і пры трубе Бога зыйдзе зь Неба, і памёршыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі;
17 потым мы, што застаемся жывымі, разам зь імі падхоплены будзем на аблоках на сустрэчу з Госпадам у паветры, ды гэтак заўсёды з Госпадам будзем.
18 Гэтак суцяшайце адзін аднаго словамі гэтымі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае Пасланьне Апостала Паўлы да тэссалонцаў, 4 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

1 да тэссалонцаў 4 раздзел в переводах:
1 да тэссалонцаў 4 раздзел, комментарии:
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Баркли
  7. Комментарии Жана Кальвина
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда
  17. Ветхий Завет в Новом


2007–2025. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.