Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

1 да Тэсаланікійцаў, 4 1-е пасланне да Тэсаланікійцаў, 4 глава

Святасць жыцця: любоў і адказнасць

1 Урэшце, браты, просім вас і заклікаем у Пану Езусе, каб вы, прыняўшы ад нас тое, як трэба вам сябе паводзіць і дагаджаць Богу, а вы так сябе паводзіце, каб больш вы ў гэтым узрасталі.
2 Вы ведаеце, якія мы далі вам наказы ад Пана Езуса.
3 Бо воля Божая — гэта вашае асвячэнне, каб вы асцерагаліся распусты,
4 каб кожны з вас умеў утрымліваць сваё цела ў святасці і пашане,
5 а не ў пажадлівым захапленні, як язычнікі, што не ведаюць Бога.
6 Няхай ніхто не крыўдзіць і не выкарыстоўвае свайго брата ў гэтай справе, бо Пан — мсціўца за ўсё гэта, як мы сказалі вам раней і засведчылі.
7 Бог паклікаў нас не да нячыстасці, але да святасці.
8 Таму той, хто пагарджае гэтым, пагарджае не чалавекам, але Богам, які і дае вам свайго Духа Святога.
9 Няма патрэбы пісаць вам пра братнюю любоў, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго
10 і робіце так у дачыненні да ўсіх братоў ва ўсёй Македоніі. Заахвочваем вас, браты: узрастайце ў гэтым яшчэ больш,
11 імкніцеся жыць у спакоі, выконвайце свае абавязкі і працуйце ўласнымі рукамі, як мы наказалі вам,
12 каб вы належна паводзілі сябе адносна тых, хто жыве звонку, і каб ні ў чым не мелі патрэбы.
Жывыя і памерлыя падчас паўторнага прыйсця Хрыста

13 Мы не хочам, браты, пакідаць вас у няведанні пра памерлых, каб не тужылі вы, як іншыя, хто не мае надзеі.
14 Калі мы верым, што Езус памёр і ўваскрос, то разам з Ім Бог прывядзе да жыцця і тых, хто памёр у Езусе.
15 Гэта кажам вам у слове Пана, што мы, жывыя, пакінутыя да прыйсця Пана, не апярэдзім тых, якія памерлі.
16 Бо сам Пан на заклік і на голас арханёла і трубы Божай сыдзе з неба, і памерлыя ў Хрысце ўваскрэснуць першымі.
17 Пасля мы, пакінутыя жывымі, будзем падхоплены на аблоках разам з імі насустрач Пану ў паветра, і гэтак назаўсёды будзем з Панам.
18 Таму заахвочвайце адзін аднаго гэтымі словамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пасланне да Тэсаланікійцаў, 4 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.