1 Дарагія! Не кожнаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці яны ад Бога, бо прыйшло ў свет многа фальшывых прарокаў.
2 Па гэтым пазна/еце Духа Божага: кожны дух, які вызнае, што Ісус Хрыстос прыйшоў у целе, ёсць ад Бога,
3 а кожны дух, каторы не вызнае Ісуса, не ёсць ад Бога, але гэта дух антыхрыста, які, як вы чулі, надыходзіць і ўжо цяпер ёсць у свеце.
4 Вы, дзеткі, ад Бога і перамаглі іх, бо большы Той, Хто ў вас, за таго, хто ў свеце.
5 Яны — ад свету, таму гавораць так, як свет, і свет іх слухае.
6 Мы — ад Бога. Той, хто ведае Бога, слухае нас; хто не ад Бога, не слухае нас. Такім чынам пазнаём духа праўды і духа падману.
7 Дарагія, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, нарадзіўся ад Бога і ведае Бога.
8 А хто не любіць, не ведае Бога, бо Бог ёсць любоў.
9 У гэтым выявілася  любоў Бога да нас, што Бог паслаў Сына Свайго Адзінароднага ў свет, каб мы жылі праз Яго.
10 Любоў у тым, што не мы палюбілі Бога, але што Ён Сам палюбіў нас ды паслаў Сына Свайго як ахвяру перамольную за нашыя грахі.
11 Дарагія, калі Бог нас так палюбіў, дык і мы мусім любіць узаемна адзін аднаго.
12 Бога не бачыў ніхто ніколі; калі мы любім адзін аднаго, дык Бог трывае ў нас; і любоў Яго дасканалая ў нас.
13 Што мы трываем у Ім, а Ён — у нас, пазнаём па тым, што даў нам Духа Свайго.
14 Мы вось бачылі і сведчым, што Айцец паслаў Сына Збаўцам свету.
15 Хто будзе вызнаваць, што Ісус ёсць Сын Божы, у тым трывае Бог, і ён — у Богу.
16 І мы, што ўверылі,  пазналі любоў, якую Бог мае да нас. Бог ёсць любоў, і, хто трывае ў любові, у Богу трывае і Бог у ім.
17 Дзеля таго любоў удасканалілася ў нас, каб мы мелі адвагу на дзень суда, бо які Ён, такія і мы на гэтым свеце.
18 У любові няма страху, але дасканалая любоў вон выганяе страх, бо страх мае ў сабе кару, а хто баіцца, той не дасканалы ў любові.
19 Мы любім [Бога], бо Ён першы палюбіў нас.
20 Калі б хто сказаў: «Я люблю Бога» і ненавідзеў бы брата свайго, той ілгун; бо хто не любіць брата свайго, якога бачыць, не можа любіць Бога, Якога не бачыць.
21 І маем такую пастанову ад Яго, каб той, хто любіць Бога, любіў таксама і брата свайго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст Яна, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.