Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Мацвея, 28 Паводле Мацвея, 28 глава

1 А позна пасля суботы, на досвітку першага дня ад суботы прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу.
2 І вось, страшна затрэслася зямля; бо Анёл Госпадаў сышоў з неба, і, падышоўшы, адваліў камень, і сядзеў на ім.
3 А выгляд яго быў — як маланка, і адзенне яго — як снег белае.
4 Ад страху перад ім затрымцелі вартаўнікі і сталі, як мёртвыя.
5 А Анёл, адказваючы, сказаў жанчынам: «Не бойцеся; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса, Які быў укрыжаваны.
6 Няма Яго тут, бо Ён уваскрос, як сказаў. Ідзіце і паглядзіце на месца, дзе [Госпад] быў пакладзены.
7 Ды хутчэй ідзіце, скажыце вучням Яго: “Ён уваскрос з мёртвых і вось раней вас ідзе ў Галілею; там Яго ўбачыце”. Вось, я сказаў вам».
8 І, выйшаўшы хутка з магілы, са страхам і вялікаю радасцю пабеглі яны, каб паведаміць вучням Яго.
9 [І калі яны ішлі апавясціць вучняў Яго,] вось, Ісус сустрэў іх, кажучы: «Прывітаныя будзьце!» Яны ж падышлі, і ўпалі да ног Яго, і пакланіліся Яму.
10 Тады гаворыць ім Ісус: «Не бойцеся. Ідзіце, абвясціце братам Маім, каб пайшлі ў Галілею, і там Мяне ўбачаць».
11 А калі яны адышлі, вось, некаторыя з вартаўнікоў прыйшлі ў горад і паведамілі першасвятарам пра ўсё, што здарылася.
12 Тыя ж сабраліся са старэйшынамі і, учыніўшы раду, далі жаўнерам многа грошай,
13 кажучы: «Паведамляйце: “Вучні Яго прыйшлі ноччу і выкралі Яго, пакуль мы спалі”.
14 А калі пра гэта дачуецца намеснік, мы яго пераканаем і пазбавім вас пакарання».
15 Яны тады, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі. І пашырылася слова гэтае сярод юдэяў аж да сённяшняга дня.
16 А адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, куды ім загадаў Ісус.
17 І, убачыўшы Яго, пакланіліся; а некаторыя сумняваліся.
18 Ісус жа, падышоўшы да іх, загаварыў, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі.
19 Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца, і Сына, і Святога Духа,
20 навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў. І вось, Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку». [Амін.]
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 28 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.