1 Просім вось вас, браты, праз прыйсьце Госпада нашага Езуса Хрыстуса і нашае спатканьне з Ім (сабраньне).
2 Каб вы не палохаліся ў сваім уяўленьні ці то ад духа, ці то празапавяданьне, ці то праз пісьмо, моў праз нас пасланае, што быццам надыходзіць дзень Госпадаў (канец сьвету).
3 Няхай ніхто вас не зводзіць ніякім спосабам. Бо пакуль не прыйдзе перш "абязбожнасьць"-дысцэсія-адпад ад Бога ды пакуль не паявіцца "чалавек грэху" (Антыхрыст), сын загубы,
4 які будзе працівіцца і выносіцца над усё, што называецца Богам, і якому аддасца спахвала так, што ў сьвятыні Божай засядзе, выдаючы сябе за Бога.
5 Ці ж не помніце, што яго калі я яшчэ прабываў у вас, вам аб гэтым казаў?
6 А ведаеце, што яго трымае ад з'яўлення ў свой час.
7 Таямніца бязбожжа ўжо дзейнічае (пачалася). Хай толькі той, хто яго трымае, уступіць месца.
8 Тады ж і аб'явіцца той загубнік. Яго Госпад Езус заб'е духам вуснаў сваіх і зьнішчыць яго магутнаю прыходу свайго.
9 З'яўленьне бо яго на волі дзейнасьці шатана акажацца сілаю, знакамі, абманымі цудамі і
10 ўсякімі нягоднымі ашуканствамі для зману тых, якім ісьці на згубу. Яны бо ня мелі міласьці праўды, каб збавіцца.
11 Дзеля таго пасылае ім Бог з'явы маны, каб верылі няпраўдзе.
12 Так будуць асуджаны ўсе, што ня верылі праўдзе , а ўзьлюбілі няпраўду (фальш).
13 Нам жа належыцца заўжды дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Богам дарагія браты, Бог бо вас выбраў як першынцаў для збаўленьня, да духовай сьвятасьці і веры ў праўду.
14 Ён і паклікаў вас праз Эвангелію нашу на атрыманьне хвалы Езуса Хрыстуса, Госпада нашага.
15 Дык вось, браты, стойце моцна і трымайцеся традыцыі, якой навучыліся ці то праз словы, ці то праз нашы пісьмы.
16 Хай жа Сам Госпад наш Езус Хрыстус і Бог і Айцец наш, які ўзьлюбіў нас і даў вечную уцеху і добрую надзею з ласкі сваёй, заахвочвае сэрцы вашы і ўзмацняе ў ва ўсякай добрай дзейнасьці і слове.