Библия › Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Лукі, 5 Паводле Лукі, 5 глава

1 Аднойчы, калі грамады ціснуліся да Яго слухаць слова Божага, а Ён стаяў каля возера Генэзарэт,
2 убачыў дзьве лодкі, стаячыя пры беразе возера; рыбакі былі выйшаўшы і паласкалі сеткі.
3 Дык Езус увайшоў у адну лодку, што была Сымонава, і прасіў, каб адплылі крыху ад берага. І, седзячы ў лодцы, навучаў людзей.
4 Кончыўшы гаварыць, сказаў Сымону: "Паплыві на глыбіню ды закіньце сеткі вашыя на лоўлю".
5 А Сымон адказаў Яму: "Вучыцелю, мы ўсю ноч трудзіліся і нічога не злавілі. Аднак на Тваё слова закіну сетку".
6 А калі гэта зрабілі, злавілі так многа рыбы, што сетка рвалася.
7 Дык далі знак таварышам, якія былі ў другой лодцы, каб пасьпяшылі і дапамаглі ім. Дык прыбылі і запоўнілі абедзьве лодкі, так, што ледзь не танулі.
8 Бачачы гэта, Сымон Пётар упаў да кален Езуса, кажучы: "Адыйдзі ад Мяне, Госпадзе, бо я — чалавек грэшны".
9 Бо дзеля такога налову рыбы яго ды ўсіх, што з ім былі, ахапіў жах.
10 Таксама і Якуба, і Яна, сыноў Зэбэдэявых, таварышаў Сымона. І сказаў Езус Сымону: "Ня бойся; адгэтуль ужо людзей лавіць будзеш".
11 І, выцягнуўшы лодкі на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.
12 І здарылася, калі Езус быў у адным горадзе, вось прыйшоў адзін чалавек поўнасьцю пракажаны. Ён, убачыўшы Езуса, паў вобліч і прасіў Яго, кажучы: "Госпадзе, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць".
13 І Езус, працягнуўшы руку, дакрануўся яго і сказаў: "Хачу, будзь ачышчаны". І зараз жа праказа зыйшла з яго.
14 І (Езус) загадаў яму, каб нікому пра гэта не гаварыў, але сказаў: "Ідзі, пакажыся сьвятару і ахвяруй за сваё ачышчэньне, як загадаў Майсей на сьведчаньне ім".
15 Але разыходзілася слова аб Ім тым больш, і зьбіраліся вялікія грамады людзей паслухаць Яго ды быць аздароўленымі ад сваіх немачаў.
16 А Ён удаляўся на адзінач і маліўся.
17 Здарылася, што аднаго дня сядзеў Езус, навучаючы. Там жа сядзелі і фарысэі і законаведы, сабраўшыся з усіх пасяленьняў Галілеі, і Юдэі, і Ерузаліма. І Езус меў моц Госпадаву на аздараўленьне.
18 Якраз мужчыны прынесьлі чалавека спараліжаванага на лежаку, ды стараліся ўнесьці яго і пакласьці перад Езусам.
19 І калі дзеля натоўпу не маглі ніяк унесьці, дык узыйшлі на дах і праз сталяваньне спусьцілі яго на лежаку на сярэдзіну перад Езусам.
20 І Ён, бачачы іхнюю веру, сказаў: :"Чалавеча, адпушчаюцца табе грахі твае".
21 І пачалі наракаць кніжнікі і фарысэі, і казаць: "Хто Ён, што блюзьніць? Хто можа грахі адпушчаць, апрача самога Бога?"
22 А Езус, пазнаўшы іхнія думкі, у адказ сказаў ім: "Што вы думаеце ў сэрцах вашых?
23 Што лягчэй сказаць: "Адпушчаюцца табе грахі твае", або: "Устань і хадзі"?
24 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпушчаньня грахоў, — кажа спараліжаванаму, — : Кажу табе, падыміся, вазьмі ляжак свой ды ідзі дамоў".
25 І ён, зараз падняўшыся на віду ўсіх, узяў ляжак, на каторым ляжаў, і пайшоў да дому свайго, славячы Бога.
26 Дык усіх ахапіла зьдзіўленьне, дык славілі Бога і, напалоханыя, казалі: "Бачылі мы сёньня дзіўныя рэчы".
27 І пасьля гэтага ідучы, Езус убачыў мытніка на імя Леві, седзячага пры мытні, дык сказаў яму: "Хадзі за Мною!"
28 І ён, пакінуўшы ўсё, падняўся і пайшоў за Ім.
29 Затым справіў Яму Леві вялікі банкет у доме сваім, ды вялікае мноства мытнікаў і іншых засела з імі пры стале.
30 Дык наракалі фарысэі і кніжнікі іх і казалі вучням Ягоным: "Чаму гэта вы з мытнікамі і грэшнікамі ясьцё і п'яцё?"
31 У адказ сказаў ім Езус: "Не здаровыя патрабуюць лекара, але тыя, што блага чуюцца.
32 Не прыйшоў Я клікаць справядлівых, але грэшнікаў да пакаяньня".
33 Але яны казалі Яму: "Чаму Янавы вучні часта пасьцяць і моляцца, падобна і фарысэйскія, а Твае ядуць і п'юць?"
34 А Езус сказаў ім: "Ці ж можаце змушаць пасьціць гасьцей вясельных, пакуль жаніх з імі?
35 Прыйдуць аднак дні, калі ім забяруць маладога, тады пасьціць яны будуць у тыя дні".
36 Сказаў ім яшчэ прытым прыповесьць: "Ніхто латы з адзеньня новага не прышывае да старога адзеньня, бо і новае разьдзярэ, ды лата з новага не надаецца да старога.
37 Ніхто таксама маладога віна ня лье да старых мяхоў, бо маладое віно рассадзіць мяхі і само разальецца, і мяхі прападуць.
38 Але віно маладое трэба ўліваць у новыя мяхі, тады адно і другое захаваецца.
39 Ды ніхто, п'ючы старое, не захоча адразу новага, бо кажа: "Старое лепшае".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 5 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.