Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Лукі, 21 Паводле Лукі, 21 глава

1 І, зірнуўшы, Ён убачыў тых, што кідалі ахвяры свае ў скарбону,
2 убачыў таксама адну бедную ўдаву, як кідала два дробныя грошыкі,
3 і сказаў: «Сапраўды кажу вам: гэтая ўдава ўкінула болей, чым усе іншыя.
4 Бо ўсе з лішкаў сваіх кідалі ў ахвяру, а яна з недастатку свайго ўкінула ўсё ўтрыманне сваё, якое мела».
5 І, калі некаторыя гаварылі пра святыню, што прыгожымі каменнямі і дарамі аздоблена, Ён сказаў:
6 «Надыдуць дні, у якія з усяго, што бачыце, не застанецца каменя на камені, які б не быў зруйнаваны».
7 Дык спыталіся ў Яго, кажучы: «Вучыцель, калі ж гэта будзе і што будзе за знак, калі гэта пачнецца?»
8 Ён сказаў: «Глядзіце, каб вас не звялі; бо многія прыйдуць у імя Маё, кажучы: «Гэта Я» або: «Час наблізіўся». Дык не ідзіце за імі.
9 А калі пачуеце пра войны і замяшанні, не злякайцеся, бо трэба, каб гэта здарылася перш, але яшчэ не зараз канец».
10 Далей казаў ім: «Паўстане народ на народ і царства на царства,
11 і будуць вялікія землятрусы, і месцамі голад і пошасці, і будуць страхі, ды знакі вялікія з неба.
12 Але перад тым усім ускладуць на вас рукі свае, будуць пераследаваць і выдаваць у сінагогі і ў вязніцы, і будуць вас цягаць да цароў і намеснікаў за імя Маё;
13 а станецца гэта вам дзеля сведчання.
14 Пакладзіце тады ў сэрцах вашых не думаць, як вам адказваць;
15 бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не змогуць пярэчыць усе супраціўнікі вашыя.
16 А выдаваць вас будуць і бацькі, і браты, і сваякі, і сябры, і аддадуць на смерць некаторых з вас,
17 і будуць вас усе ненавідзець за імя Маё.
18 Але нават волас з галавы вашай не прападзе.
19 Праз цярплівасць вашую завалодаеце душамі вашымі.
20 А калі ўбачыце, што Ерузалім войскам акружаны, тады ведайце, што наблізілася спусташэнне яго.
21 Тады тыя, што ў Юдэі, хай уцякаюць у горы, і што ў цэнтры яе, хай выходзяць, а тыя, што ў ваколіцах, хай не ўваходзяць у яе.
22 Бо гэта дні помсты, каб збылося ўсё, што напісана.
23 Гора ж цяжарным і карміцелькам у тыя дні! Бо будзе прыгнёт вялікі на зямлі і гнеў на гэты народ,
24 і будуць падаць, убачыўшы  востры меч, і пагоняць іх, схапіўшы, у няволю да ўсіх народаў, і Ерузалім будзе таптаны паганамі, аж пакуль не споўняцца часы паганаў.
25 І будуць знакі на сонцы, і на месяцы, і на зорках, ды на зямлі нядоля народаў з-за тлуму, ды пошум мора і навальніц.
26 Людзі будуць пруцянець ад страху і чакання таго, што настане ва ўсім свеце, бо сілы нябесныя пахіснуцца.
27 І тады ўбачаць Сына Чалавечага, Які прыйдзе на аблоках з магутнасцю і славай вялікай.
28 А калі гэта дзеяцца пачне, усхіляйцеся і падымайце галовы вашыя, бо набліжаецца адкупленне вашае».
29 І сказаў ім для параўнання: «Паглядзіце на дрэва фігавае ды на ўсе дрэвы.
30 Калі яны ўжо пускаюць лісты, то, бачачы гэта, вы і самі ведаеце, што ўжо блізка лета.
31 Так і вы, як убачыце, што ўсё гэта дзеецца, ведайце, што ўжо блізка Валадарства Божае.
32 Сапраўды кажу вам: не праміне пакаленне гэтае, як усё гэта споўніцца.
33 Неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.
34 Сцеражыцеся, каб часам не абцяжарылі сэрцы вашыя абжорствам і п’янствам, ды клопатамі гэтага жыцця, і каб дзень гэты не прыйшоў да вас знянацку;
35 бо ён як сетка спадзе на ўсіх, што сядзяць на абліччы ўсёй зямлі.
36 Дык чувайце, молячыся ўвесь час, каб змаглі пазбегнуць ўсяго гэтага, што мае прыйсці, ды стаць перад Сынам Чалавечым».
37 І навучаў днямі ў святыні, а нанач, выходзячы, спыняўся на гары, якую называюць Аліўнай.
38 І ўвесь народ ад раніцы збіраўся да Яго ў святыню слухаць Яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 21 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.