Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Лукі, 9 Паводле Лукі, 9 глава

1 Склікаўшы дванаццаць, Ісус даў ім уладу і магутнасць над усімі дэманамі і каб яны аздараўлялі ад хвароб,
2 і паслаў іх прапаведаваць Валадарства Божае і аздараўляць хворых,
3 і сказаў ім: «Не бярыце нічога ў дарогу: ані кія, ані торбы, ані хлеба, ані грошай, ані дзвюх вопратак.
4 Ды ў які дом увойдзеце, там заставайцеся і не выходзьце адтуль.
5 І, калі б дзе вас не прынялі, выходзячы з таго горада, пыл абтрасіце з ног вашых на сведчанне супраць іх».
6 Дык яны, выйшаўшы, абыходзілі вёскі, несучы добрую вестку і аздараўляючы ўсюды.
7 А тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што адбывалася, і не ведаў, што аб гэтым думаць, бо адны казалі: «Ян уваскрос з мёртвых»,
8 другія: «Ілля з’явіўся», а трэція: «Адзін з даўнейшых прарокаў уваскрос».
9 І гаворыць Ірад: «Яну я адсёк галаву; хто ж тады Той, аб Якім чую такое?» І стараўся пабачыць Яго.
10 Апосталы, вярнуўшыся, расказалі Яму пра ўсё, што зрабілі. Дык, узяўшы іх з Сабою, адышоў у пустыннае месца каля горада, які называўся Бэтсайда.
11 Калі пра гэта даведаліся натоўпы, пайшлі за Ім. І Ён прыняў іх, і прамаўляў ім аб Валадарстве Божым, а тых, што патрабавалі лячэння, аздараўляў.
12 А дзень пачаў сыходзіць, і, падышоўшы да Яго, дванаццаць сказалі Яму: «Адпусці людзей, каб пайшлі ў пасяленні і вёскі, што навокал, і знайшлі, што паесці, бо тут мы ў пустынным месцы».
13 А Ён гаворыць ім: «Вы дайце ім есці». А яны сказалі: «Не маем нічога, толькі пяць хлябоў і дзве рыбы, хіба толькі пойдзем і купім ежы на ўвесь гэты натоўп».
14 Бо было каля пяці тысяч мужчын. Дык гаворыць Ісус Сваім вучням: «Зрабіце, каб яны паселі радамі па пяцьдзесят».
15 І яны зрабілі так, і размясцілі ўсіх.
16 А Ён, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбы, зірнуў на неба, і дабраславіў іх, і паламаў, і даваў вучням Сваім, каб яны клалі перад людзьмі.
17 І елі ўсе, і наеліся; і сабрана было таго, што засталося ў іх, дванаццаць кашоў кавалкаў.
18 І сталася, калі Ён адзін маліўся, а з Ім былі вучні, спытаўся Ён у іх, кажучы: «За каго лічаць Мяне людзі?»
19 А яны, адказваючы, сказалі: «За Яна Хрысціцеля, другія — за Іллю, а іншыя кажуць: “Адзін з даўнейшых прарокаў уваскрос”».
20 І сказаў Ён ім: «А вы за каго Мяне лічыце?» Адказваючы, сказаў Пётра: «За Хрыста Божага».
21 Ён, аднак, прыгразіўшы ім, загадаў, каб нікому гэтага не казалі,
22 кажучы: «Трэба, каб Сын Чалавечы шмат цярпеў і быў адкінуты старэйшынамі, і першасвятарамі, і кніжнікамі, і каб быў забіты, і на трэці дзень уваскрос».
23 А ўсім казаў: «Калі хто хоча ісці за Мной, хай адрачэцца ад самога сябе, і возьме крыж свой штодзённы, і ідзе следам за Мною.
24 А хто б хацеў душу сваю ўратаваць, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю за Мяне, выратуе яе.
25 Бо што за карысць чалавеку, калі б увесь свет здабыў, але сябе загубіў або сабе шкоду зрабіў?
26 Бо калі хто пасаромеецца Мяне і слоў Маіх, таго і Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Сваёй, і Айца, і святых анёлаў.
27 Сапраўды кажу вам: некаторыя з тых, што тут стаяць, не спазнаюць смерці, перш чым не пабачаць Валадарства Божага».
28 І сталася: амаль праз восем дзён пасля гэтых слоў Ён узяў з Сабой Пётру, і Яна, і Якуба і ўзышоў на гару, каб памаліцца.
29 І сталася, калі маліўся, аблічча Яго перамянілася, і адзенне Яго зрабілася бліскуча-белым.
30 І вось, два мужы гаварылі з Ім, а гэта былі Майсей і Ілля,
31 якія, з’явіўшыся ў славе, гаварылі аб Яго зыходзе, які меў адбыцца ў Ерузаліме.
32 Пётра ж і тыя, што з ім, былі змораны сном. А абудзіўшыся, убачылі славу Яго і двух мужоў, якія стаялі з Ім.
33 І сталася, калі яны адыходзілі ад Яго, Пётра гаворыць Ісусу: «Вучыцель, добра нам тут быць, зробім тры палаткі: Табе адну, Майсею адну і Іллі адну», не ведаючы, што гаварыў.
34 А калі ён гэта гаварыў, з’явілася воблака і засланіла іх; і спалохаліся яны, калі пачалі ўваходзіць у воблака.
35 І пачуўся голас з воблака, які казаў: «Гэта Сын Мой улюбёны, Яго слухайце».
36 І калі голас сціх, Ісус застаўся адзін. І яны маўчалі, і нікому не расказвалі ў тыя дні нічога з таго, што бачылі.
37 І сталася на наступны дзень, калі сыходзілі з гары, збегся да іх вялікі натоўп.
38 І вось, адзін чалавек з натоўпу закрычаў, кажучы: «Настаўнік, малю Цябе, глянь на майго сына, бо ён у мяне адзін.
39 І вось жа, дух хапае яго, і ён раптоўна крычыць, ды кідае яго з пенай, і ледзь выходзіць з яго, катуючы яго.
40 І я прасіў вучняў Тваіх, каб яны выкінулі яго, але не змаглі».
41 Тады Ісус, адказваючы, сказаў: «О род няверны і пераваротны, дакуль буду сярод вас ды буду вас цярпець? Прывядзі сына твайго сюды».
42 А калі падыходзіў, таргануў яго дэман і кінуў яго. Але Ісус прыгразіў духу нячыстаму і аздаравіў юнака, і аддаў яго бацьку яго.
43 Таму ўсе аслупянелі з магутнасці Бога. А калі ўсе дзівіліся ўсяму, што Ён рабіў, сказаў вучням Сваім:
44 «Укладзіце ў вушы свае гэтыя словы: Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей».
45 Але яны тады не разумелі гэтага слова, бо было закрыта перад імі, каб не маглі ўцяміць яго, а баяліся запытацца ў Яго аб гэтым слове.
46 З’явілася ж у іх думка, хто з іх большы.
47 А Ісус, ведаючы думкі сэрца іх, узяўшы дзіця, паставіў яго каля Сябе
48 і гаворыць ім: «Хто прыме гэтае дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае, бо хто Мяне прыме, прымае Таго, Хто Мяне паслаў. Бо хто найменшы сярод вас усіх, той ёсць большы».
49 Адказваючы, Ян сказаў: «Вучыцель, мы бачылі, як нехта ў імя Тваё выганяў дэманаў, і мы забаранілі яму, бо ён не ходзіць з намі».
50 І гаворыць яму Ісус: «Не забараняйце, бо хто не супраць вас, той за вас».
51 І сталася, калі набліжаліся дні зыходу Яго, Ён звярнуў аблічча Сваё, каб ісці ў Ерузалім,
52 і паслаў перад Сабой вестуноў. І, пакрочыўшы, яны ўвайшлі ў паселішча самарыцянскае, каб прыгатаваць для Яго прыстанішча.
53 Але не прынялі Яго, бо меў выгляд таго, хто ідзе ў Ерузалім.
54 Калі ўбачылі гэта вучні Яго, Якуб і Ян, то сказалі: «Госпадзе, хочаш, мы скажам, каб сышоў агонь з неба і спаліў іх?»
55 Але Ён, павярнуўшыся, прыгразіў ім.
56 І пайшлі ў другое сяленне.
57 І, калі яны ішлі дарогаю, нехта сказаў Яму: «Пайду за Табой, куды толькі пойдзеш».
58 І гаворыць яму Ісус: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе б галаву прытуліць».
59 А іншаму гаворыць: «Ідзі за Мной!» А той сказаў: «Госпадзе, дазволь мне перш пайсці і пахаваць бацьку майго».
60 Але Ісус сказаў яму: «Пакінь, хай мёртвыя хаваюць сваіх мёртвых, а ты ідзі абвяшчай Валадарства Божае».
61 А іншы гаворыць: «Пайду за Табой, Госпадзе, але дазволь мне перш развітацца з тымі, хто дома».
62 Але Ісус гаворыць яму: «Ніхто не прыдатны да Валадарства Божага, хто ўскладае руку сваю на плуг і азіраецца назад».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 9 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.