Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Лукі, 18 Паводле Лукі, 18 глава

1 Таксама расказваў ім для параўнання аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не ўкідацца ў роспач,
2 кажучы: «У адным горадзе быў суддзя, што Бога не баяўся і чалавека не шанаваў.
3 Была ў гэтым горадзе ўдава і прыйшла да яго, кажучы: “Абарані мяне ад майго супраціўніка”.
4 А ён не хацеў доўгі час, а пасля таго адумаўся: “Хоць я Бога не баюся і чалавека не шаную,
5 аднак, паколькі надакучыла мне гэтая ўдава, абараню яе, каб ізноў, прыйшоўшы, не надакучала мне”».
6 Дык гаворыць Госпад: «Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя;
7 а ці ж Бог не возьмецца бараніць выбраннікаў Сваіх, якія днём і ўночы прызываюць Яго да сябе, ды ці будзе мець абыякавасць да іх?
8 Кажу вам: хутка ўчыніць ім абарону. Але, як вы лічыце, Сын Чалавечы ці знойдзе веру на зямлі?»
9 Некаторым, якія былі ўпэўнены ў сабе, што яны справядлівыя, а іншымі пагарджалі, сказаў Ён таксама такую прыпавесць:
10 «Два чалавекі ўвайшлі ў святыню, каб памаліцца: адзін — фарысей, а другі — мытнік.
11 Фарысей, стоячы, так маліўся ў сабе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.
12 Пошчу два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што маю”.
13 А мытнік, стоячы здалёку, не адважваўся нават падняць вочы ў неба, але біў сябе ў грудзі, кажучы: “Божа, будзь літасцівы да мяне, грэшнага”.
14 Кажу вам: гэты вярнуўся дамоў апраўданы, а не той: бо кожны, хто ўзвышаецца, будзе прыніжаны, а хто прыніжаецца, будзе ўзвышаны».
15 Прыносілі да Яго таксама дзетак, каб дакрануўся да іх; бачачы гэта, вучні сварыліся на іх.
16 Але Ісус, паклікаўшы іх да Сябе, сказаў: «Дазваляйце дзецям прыходзіць да Мяне і не ўзбараняйце ім; бо такіх ёсць Валадарства Божае.
17 Сапраўды кажу вам: хто не прыме Валадарства Божага як дзіця, не ўвойдзе ў яго».
18 І спытаўся ў Яго нейкі начальнік, кажучы: «Вучыцель добры, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?»
19 А Ісус яму сказаў: «Чаму Мяне завеш добрым? Ніхто не добры, адзін толькі Бог.
20 Прыказанні нашы: не чужалож, не забівай, не крадзі, не сведчы фальшыва, паважай бацьку твайго і маці тваю».
21 А ён гаворыць: «Я гэта ўсё выконваў ад маленства».
22 Пачуўшы гэта, Ісус гаворыць яму: «Аднаго табе не хапае: прадай тое, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь, ідзі за Мной».
23 Той жа, пачуўшы гэта, засмуціўся, бо быў вельмі багаты.
24 Ісус, бачачы, што ён зрабіўся сумным, сказаў: «Як цяжка тым, што маюць багацце, увайсці ў Валадарства Божае!
25 Лягчэй вярблюду прайсці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае».
26 Дык сказалі тыя, што слухалі: «Хто ж можа быць тады збаўлены?»
27 Гаворыць Ён ім: «Што немагчыма ў людзей, тое магчыма ў Бога».
28 Гаворыць Пётра: «Вось жа, мы пакінулі сваё і пайшлі за Табой».
29 Ён сказаў ім: «Сапраўды кажу вам: няма нікога, хто б пакінуў дом, або жонку, або братоў, або бацькоў, або сыноў дзеля Валадарства Божага,
30 каб не атрымаў многа больш у гэты час, а ў веку будучым — жыццё вечнае».
31 І ўзяў Ён з Сабой дванаццаць, і гаворыць ім: «Вось, ідзём у Ерузалім, і здзейсніцца ўсё, што напісана прарокамі пра Сына Чалавечага:
32 будзе выдадзены паганам і высмеяны, зняважаны ды апляваны,
33 і, пасля таго, як убічуюць, заб’юць Яго, і на трэці дзень уваскрэсне».
34 Але яны з гэтага нічога не зразумелі; і не разумелі, што гаварылася.
35 І сталася, калі падыходзіў да Ерыхона, нейкі сляпы сядзеў пры дарозе, жабруючы.
36 І, калі ён пачуў, што міма праходзіць натоўп, спытаўся, што гэта такое.
37 І сказалі яму: «Ісус з Назарэта праходзіць».
38 Дык пачаў крычаць, кажучы: «Ісус, Сын Давідаў, злітуйся нада мной!»
39 А тыя, што ішлі наперадзе, сварыліся на яго, каб маўчаў; але ён тым мацней крычаў: «Сыне Давідаў, злітуйся нада мной!»
40 Спыніўшыся, Ісус загадаў прывесці яго да Сябе. І, калі ён падышоў, спытаўся ў яго:
41 «Што хочаш, каб Я зрабіў табе?» А ён сказаў: «Госпадзе, каб я бачыў».
42 Сказаў яму Ісус: «Праглянь! Вера твая збавіла цябе».
43 І зараз стаў бачыць, ды ішоў за Ісусам, славячы Бога. І ўвесь народ, як убачыў гэта, аддаў хвалу Богу.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 18 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.