Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Лукі, 16 Паводле Лукі, 16 глава

1 І прамаўляў Ён да вучняў Сваіх: «Быў адзін багаты чалавек, які меў аканома, і зняславілі таго перад гаспадаром, што распускае яго дабро.
2 І пазваў ён яго, і гаворыць яму: “Што я чую пра цябе? Здай справаздачу аканомства твайго, бо ўжо не можаш быць аканомам”.
3 І гаворыць пра сябе аканом: “Што мне рабіць, раз гаспадар мой адбірае ад мяне аканомства? Капаць не магу, а жабраваць саромеюся.
4 Ведаю, што мне рабіць, каб, калі буду адсунуты ад аканомства, прынялі мяне ў дамы свае”.
5 Склікаўшы тады паасобку даўжнікоў гаспадара свайго, казаў першаму: “Колькі вінаваты ты гаспадару майму?”
6 Той сказаў: “Сто бочак алею”. Дык сказаў яму: “Вазьмі распіску тваю, сядзь хутка, напішы пяцьдзесят”.
7 Потым сказаў другому: “А ты колькі вінаваты?” Той гаворыць: “Сто мер пшаніцы”. Гаворыць яму: “Вазьмі распіску тваю ды напішы восемдзесят”.
8 Дык пахваліў гаспадар аканома нягоднага, што разумна зрабіў. Бо сыны гэтага веку разумнейшыя ў сваім родзе за сыноў святла.
9 І Я вам кажу: здабывайце сабе сяброў мамонай нягоднай, каб, калі яе не стане, прынялі вас у вечныя сялібы.
10 Хто верны ў малым, і ў вялікім верны. А хто ў малым нягодны, і ў вялікім нягодны.
11 Дык калі вы ў нягоднай мамоне не былі вернымі, хто вам даверыць сапраўднае?
12 І калі вы ў чужым не былі вернымі, дык хто вам дасць ваша?
13 Ніводзін паслугач не можа двум гаспадарам служыць: або аднаго будзе ненавідзець, а другога будзе любіць, або аднаму будзе адданы, а другім будзе пагарджаць. Не можаце Богу служыць і мамоне».
14 А гэта ўсё слухалі фарысеі, якія былі хцівымі, і кпілі з Яго.
15 Дык гаворыць ім: «Вы ўважаецеся за справядлівых перад людзьмі; але Бог ведае сэрцы вашы, бо што для людзей з’яўляецца высокім, тое ў Бога — агіда.
16 Закон і прарокі [былі] аж да Яна; а адгэтуль весціцца Валадарства Божае, і кожны дзеля яго сілу прымяняе.
17 Лягчэй небу і зямлі прамінуць, чым адна крэска з закона знікне.
18 Кожны, хто кідае жонку сваю і бярэ іншую, чужаложыць; і хто кінутую мужам бярэ, чужаложыць.
19 Жыў адзін багаты чалавек, і апранаўся ў пурпур і вісон ды штодзённа бліскуча баляваў.
20 І нейкі жабрак імем Лазар ляжаў увесь у больках каля яго брамы
21 і прагнуў заспакоіць голад крошкамі, што спадалі са стала багацея, але ніхто яму не даваў, толькі сабакі прыходзілі і лізалі болькі яго.
22 І сталася, што жабрак памёр, і анёлы занеслі яго на ўлонне Абрагама; памёр таксама багацей і быў пахаваны.
23 І калі ў пекле быў ён у пакутах, узводзячы вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і на ўлонні яго Лазара.
24 І, закрычаўшы, сказаў: “Ойча Абрагаме, злітуйся нада мной і пашлі Лазара, хай умочыць у вадзе канец пальца свайго і змочыць язык мой, бо мучуся ў полымі”.
25 І сказаў Абрагам: “Сыне, прыпомні, як ты ў жыцці сваім карыстаўся даброццямі тваімі, а Лазар гэтак жа благаццём; ён цяпер тут суцяшаецца, а ты пакутуеш.
26 Да ўсяго гэтага паміж намі і вамі прорва вялікая, каб тыя, што хочуць адсюль да вас перайсці, не маглі, ані адтуль да нас перабрацца”.
27 Дык гаворыць: “Малю цябе, ойча, каб паслаў яго ў дом бацькі майго, —
28 бо маю пяць братоў, — каб засведчыў ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакут”.
29 Кажа яму Абрагам: “Маюць Майсея і прарокаў; хай слухаюць іх”.
30 Але ён сказаў: “Не, ойча Абрагам, але калі хто з памерлых пойдзе да іх, навернуцца”.
31 А ён гаворыць яму: “Калі не слухаюць Майсея і прарокаў, дык, каб і хто з мёртвых паўстаў, не павераць”».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 16 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.