Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Лукі, 17 Паводле Лукі, 17 глава

1 І гаворыць Ён вучням Сваім: «Немагчыма, каб не прыйшлі згаршэнні, але гора таму, праз каго яны прыходзяць.
2 Лепш было б яму, каб павесіць яму жоран млынавы на шыю ды ўкінуць у мора, чым бы ён згоршыў аднаго з малых гэтых.
3 Сачыце за сабой! Калі брат твой зграшыў супраць цябе, насварыся на яго і, калі навернецца, адпусці яму.
4 І, калі б сем разоў на дзень зграшыў адносна цябе і сем разоў звярнуўся да цябе, кажучы: “Каюся за гэта”, — адпусці яму».
5 І сказалі апосталы Госпаду: «Павяліч нам веру».
6 А Госпад сказаў: «Калі б вы мелі веру як зярнятка гарчычнае, дык сказалі б гэтаму дрэву морвы: “Вырвіся з коранем і перасадзіся ў мора”, і яно паслухала б вас.
7 А хто з вас, маючы паслугача аратага або пастуха, калі ён вернецца з поля, скажа яму: “Ідзі хутчэй за стол”?
8 І ці не скажа: “Прыгатуй мне вячэру і падперажыся ды паслугуй мне, пакуль буду есці і піць, а потым ты будзеш есці і піць”?
9 Ці ён дзякуе слузе таму, што ён зрабіў тое, што яму загадана?
10 Так і вы, калі споўнілі ўсё, што вам загадана, кажыце: “Паслугачы мы нічым не пазарадныя; што павінны былі зрабіць, зрабілі”».
11 І сталася, калі ішоў Ён у Ерузалім, праходзіў між Самарыяй і Галілеяй.
12 І калі ўваходзіў у адно паселішча, перанялі Яго дзесяць чалавек пракажоных, якія сталі здалёк
13 і крычалі ўголас, кажучы: «Ісусе, Вучыцель, памілуй нас!»
14 Ён, як убачыў іх, сказаў: «Ідзіце, пакажыцеся вашым святарам». І сталася, што, калі яны ішлі, ачысціліся.
15 Адзін жа з іх, як аглядзеўся, што стаў здаровы, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,
16 і паў на твар ля ног Яго, дзякуючы Яму; а быў ён самарыцянін.
17 І, адказваючы, Ісус сказаў: «Ці не дзесяць было ачышчаных? І дзе ж дзевяць?
18 Не знайшоўся з іх ніхто, хто б вярнуўся, каб аддаць хвалу Богу, акрамя гэтага чужынца?»
19 І гаворыць яму: «Устань, ідзі: вера твая выратавала цябе».
20 І, запытаны фарысеямі, калі надыдзе Валадарства Божае, адказваючы, сказаў ім: «Валадарства Божае не прыйдзе відавочна
21 і не скажуць: “Вось тут” або: “Там”; вось жа Валадарства Божае ўнутры вас ёсць».
22 І гаворыць вучням: «Прыйдуць дні, калі вы будзеце прагнуць бачыць хоць адзін дзень Сына Чалавечага і не ўбачыце.
23 І скажуць вам: “Вось тут”, “Вось там”; не ідзіце і не шукайце.
24 Бо, як маланка, ззяючы з-пад неба, асвятляе тое, што пад небам, такім будзе і Сын Чалавечы ў дзень Свой.
25 Але трэба, каб Ён перш многа перацярпеў ды быў адкінуты гэтым пакаленнем.
26 І як сталася ў дні Ноя, так будзе ў дні Сына Чалавечага:
27 елі і пілі, жаніліся і замуж выдавалі аж да дня, калі Ной увайшоў у арку, і прыйшоў патоп, і выгубіў усіх.
28 Падобна, як сталася ў дні Лота: елі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі;
29 аж у дзень, калі Лот выйшаў з Садома, паліліся з неба дажджом агонь ды серка і выгубілі ўсіх.
30 Так будзе ў дзень, калі Сын Чалавечы аб’явіцца.
31 У той дзень, хто будзе на даху, а прылады яго дома, хай не сыходзіць, каб іх забраць; і хто на полі, хай таксама не вяртаецца.
32 Памятайце пра жонку Лота.
33 Калі б хто стараўся душу сваю зберагчы, загубіць яе, а хто загубіць яе, той ажывіць яе.
34 Кажу вам: у тую ноч будуць удвух на адным ложку: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты;
35 дзве будуць малоць разам: адна будзе ўзята, а другая пакінута.
36 [Удвух будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты.]»
37 Адказваючы Яму, яны кажуць: «Дзе, Госпадзе?» А Ён сказаў ім: «Дзе будзе цела, там збяруцца і арлы».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 17 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.