Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Лукі, 4 Паводле Лукі, 4 глава

1 Ісус, поўны Духа Святога, вярнуўся ад Ярдана і быў Духам заведзены ў пустыню
2 на сорак дзён, і быў спакушаны д’яблам. Ды не еў у тыя дні анічога, а калі яны скончыліся, захацеў есці.
3 Сказаў Яму д’ябал: «Калі Ты — Сын Божы, дык скажы гэтаму каменю, каб ён стаўся хлебам».
4 І адказвае яму Ісус: «Напісана: “Не хлебам адзіным жыве чалавек [, але ўсякім словам]”».
5 Затым падняў Яго і паказаў Яму ўсе царствы свету ў адзін момант,
6 і гаворыць Яму д’ябал: «Дам Табе ўладу над гэтым сусветам і яго славу, бо мне гэта дадзена, і я, каму хачу, таму даю яе.
7 Дык калі Ты паклонішся перада мной, усё будзе Тваё».
8 І, адказваючы, сказаў яму Ісус: [«Адыдзі ад Мяне, шатан,] напісана: “Госпаду, Богу твайму, будзеш пакланяцца ды Яму аднаму служыць будзеш”».
9 Затым завёў Яго ў Ерузалім, і паставіў на версе святыні, і сказаў Яму: «Калі Ты — Сын Божы, дык кінься ўніз.
10 Бо напісана: “Загадаў Ён анёлам Сваім наконт Цябе, каб сцераглі Цябе на ўсіх Тваіх дарогах”,
11 ды: “На руках будуць насіць Цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі Сваёй”».
12 Адказаў яму Ісус: «Сказана: “Не спакушай Госпада, Бога твайго”».
13 І, скончыўшы ўсе выпрабаванні, д’ябал адступіўся ад Яго да часу.
14 І ў магутнасці Духа вярнуўся Ісус у Галілею, і чутка пра Яго разышлася па ўсёй краіне.
15 І Ісус навучаў у сінагогах іх, і ўзвялічваўся ўсімі.
16 І прыйшоў у Назарэт, дзе быў узгадаваны, і, па Сваім звычаі, у суботу ўвайшоў у сінагогу і падняўся чытаць.
17 І падалі Яму кнігу прарока Ісаі. І, калі разгарнуў кнігу, натрапіў на месца, дзе было напісана:
18 «Дух Госпада Бога нада Мною; таму Госпад Мяне намасціў, каб нёс добрую вестку ўбогім, паслаў Мяне лячыць раны зламаным сэрцам, прадказваць палонным свабоду, а вязням — вызваленне,
19 вясціць год спагадлівасці Госпада».
20 І пасля таго, як закрыў кнігу, аддаў слузе і сеў; і вочы ўсіх у сінагозе былі звернуты на Яго.
21 Ён пачаў тады казаць ім: «Сёння споўніліся толькі што вамі чутыя словы Пісання».
22 Усе давалі Яму сведчанне і дзівіліся чароўнасці слоў, што выходзілі з вуснаў Яго, і казалі: «Ці ж гэта не сын Язэпаў?»
23 А Ён гаворыць ім: «Хіба скажаце Мне гэту прымаўку: “Лекар, вылечы Самога Сябе. Учыні і тут, у бацькаўшчыне Сваёй, тое, што, чулі мы, учыніў Ты ў Кафарнаўме”».
24 І гаворыць ім: «Сапраўды кажу вам, што ніводзін прарок не прымаецца ў сваёй бацькаўшчыне.
25 Праўдзіва кажу вам: многа ўдоў было ў Ізраэлі ў дні Іллі, калі неба было замкнёна на тры гады і шэсць месяцаў ды быў вялікі голад на ўсёй зямлі;
26 і да ніводнай з іх не быў пасланы Ілля, адно да аўдавелай жанчыны ў Сарэпце Сідонскай.
27 Таксама было многа пракажоных у Ізраэлі ў час Элісея прарока, але ніводзін з іх не быў ачышчаны, адно Нааман з Сірыі».
28 Чуючы гэта, усе ў сінагозе напоўніліся злосцю,
29 і паўскоквалі, і выгналі Яго за горад, ды ўзвялі Яго на верх гары, на якой стаяў горад іх, каб спіхнуць Яго.
30 Але Ён, прайшоўшы між імі, адышоў.
31 І сышоў у Кафарнаўм, горад галілейскі, і навучаў іх па суботах.
32 І дзівіліся з навукі Яго, бо з уладай былі словы Яго.
33 І быў у сінагозе чалавек, апанаваны духам дэмана нячыстага. І закрычаў ён моцным голасам:
34 «Пакінь, што Табе да нас, Ісус з Назарэта? Ты прыйшоў губіць нас? Ведаю Цябе, Хто Ты ёсць, Святы Божы».
35 Але Ісус насварыўся на яго, кажучы: «Замаўчы ды выйдзі з яго». І дэман, кінуўшы яго на сярэдзіну, выйшаў з яго, нічога не пашкодзіўшы яму.
36 І ахапіў жах усіх; і разважалі разам між сабою, кажучы: «Што гэта за слова, што мае ўладу і магутнасць загадваць духам нячыстым, і тыя выходзяць?»
37 І так слава аб Ім разыходзілася ў кожнае месца краіны.
38 Выйшаўшы з сінагогі, пайшоў Ён у дом Сімона. А цешча Сімона была ў вялікай гарачцы, дык прасілі Яго за яе.
39 І, стаўшы пры ёй, загадаў Ён гарачцы, і яна пакінула яе; і яна зараз жа, падняўшыся, паслугавала ім.
40 А калі зайшло сонца, усе, што мелі хворых на ўсякія немачы, прыводзілі іх да Яго; і Ён, ускладаючы рукі на кожнага, аздараўляў іх.
41 З многіх выходзілі таксама дэманы, якія крычалі і казалі: «Ты — [Хрыстос,] Сын Божы». І, сварачыся на іх, не дазваляў гаварыць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос.
42 А калі настаў дзень, Ён, выйшаўшы, аддаліўся на пустыннае месца; і народ шукаў Яго і прыйшоў да Яго, і стараліся затрымаць, каб не адыходзіў ад іх.
43 Але Ён гаворыць ім: «Трэба, каб Я і іншым гарадам абвяшчаў добрую вестку пра Валадарства Божае, бо Я дзеля гэтага пасланы».
44 І далей навучаў у сінагогах Юдэі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.