1 Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто не ўваходзіць у аўчарню праз дзверы, але пранікае інакш, той злодзей і разбойнік;
2 а хто ўваходзіць праз дзверы, той пастыр над авечкамі.
3 Яму прыдзвернік адчыняе, і авечкі слухаюцца Яго голасу, і сваіх авечак кліча ён па імі ды выпускае іх.
4 А калі выпусціць усіх сваіх, ідзе перад імі наперадзе, а авечкі ідуць за ім, бо ведаюць яго голас;
5 а за чужым яны не пойдуць, але ўцякаюць ад яго, бо голасу чужых не ведаюць».
6 Такую прыпавесць сказаў ім Ісус; але яны не зразумелі, што значыць тое, што ім гаварыў.
7 Дык сказаў ім Ісус ізноў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: Я — дзверы для авечак.
8 Усе, колькі іх не прыйшло перада Мною, — злодзеі яны і разбойнікі, але авечкі не паслухалі іх.
9 Я — дзверы: калі хто праз Мяне ўвойдзе, будзе збаўлены; і ўвойдзе, і выйдзе, ды знойдзе пашу.
10 Злодзей не прыходзіць інакш, каб толькі красці, забіваць і губіць; Я ж прыйшоў, каб мелі жыццё і мелі ўдосталь.
11 Я — Пастыр добры. Добры Пастыр аддае за авечак жыццё сваё.
12 Але найміт ды той, хто не пастыр, у каго авечкі не свае, бачыць, што набягае воўк, кідае авечак ды ўцякае, — а воўк хапае іх і разганяе, —
13 бо ён — найміт і не рупіцца пра авечак.
14 Я — добры Пастыр і ведаю Сваіх, і яны Мяне ведаюць,
15 як ведае Мяне Айцец, а Я ведаю Айца; і жыццё Маё аддаю за авечак.
16 Ды і іншых авечак маю, якія не з гэтай аўчарні, і тых належыць мне прывесці, і будуць яны слухаць голасу Майго, і станецца адзін статак і адзін Пастыр.
17 Таму любіць Мяне Айцец, што Я жыццё Маё аддаю, каб зноў яго атрымаць.
18 Ніхто ў Мяне яго не адбірае, але Я па Сваёй волі аддаю яго. Маю ўладу аддаваць яго і маю ўладу яго атрымаць. Такі загад атрымаў Я ад Айца Майго».
19 Дзеля таго ўзнікла зноў спрэчка між юдэямі з-за гэтых слоў.
20 Затым многія з іх гаварылі: «Дэмана мае і шалее! Нашто Яго слухаць?»
21 Іншыя ж казалі: «Гэта не словы апанаванага дэманам. Ці ж дэман можа сляпым вяртаць зрок?»
22 Сталася тады ў Ерузаліме ўрачыстасць пасвячэння святыні; была зіма,
23 і хадзіў Ісус па святыні ў прысенках Саламона.
24 Тады абступілі Яго юдэі і казалі Яму: «Дакуль будзеш бянтэжыць душу нашу? Калі Ты — Хрыстос, скажы нам яўна».
25 Адказаў ім Ісус: «Сказаў Я вам, а вы не верыце; справы, якія Я выконваю ў імя Айца Майго, яны сведчаць пра Мяне.
26 Але вы не верыце, бо вы не з Маіх авечак.
27 Авечкі Мае слухаюцца голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мной,
28 і Я даю ім жыццё вечнае, і не прападуць вечна, і ніхто не вырве іх з Маёй рукі.
29 Айцец Мой, Які даў Мне іх, большы за ўсё, і ніхто не можа вырваць з рукі Айца.
30 Я і Айцец — адно».
31 Дык юдэі схапілі камяні, каб Яго ўкаменаваць.
32 Адказаў ім Ісус: «Многа добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца, дык за які з гэтых учынкаў кідаеце ў Мяне камяні?»
33 Адказалі Яму юдэі: «Не камянуем Цябе за добрую справу, але за блюзненне, за тое, што Ты, хоць Ты чалавек, робіш Сябе Богам».
34 Адказаў ім Ісус: «Ці ж у законе вашым не напісана: “Я сказаў: вы ўсе — багі”?
35 Калі назваў багамі тых, для якіх было прызначана слова Божае, — а Пісанне памыліцца не можа, —
36 аб Тым, Каго Айцец усвяціў і паслаў у свет, вы кажаце: “Ты блюзніш!”, бо Я сказаў: “Я — Сын Божы”?
37 Калі Я не раблю спраў Айца Майго, не верце Мне.
38 Але калі раблю, дык, калі вы Мне верыць не хочаце, верце справам, каб спазналі і паверылі, што Айцец — ува Мне, а Я — у Айцу».
39 Імкнуліся затым Яго ўзяць, але Ён ухіліўся ад іх рук.
40 І пайшоў зноў за Ярдан, у месца, дзе раней хрысціў Ян, ды там застаўся.
41 І многія прыходзілі да Яго і казалі: «Ян, што праўда, ніводнага знака не ўчыніў; але ўсё, што Ян аб Ім сказаў, было праўдай».
42 І многія там паверылі ў Яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 10 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.